Вайна33

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з пацукамі вязуць на фронт катоў

Апошнім часам сацыяльныя сеткі запоўнілі ролікі, у якіх салдаты паказваюць акопы — яны звычайна кішаць пацукамі.

Кот Шайбік. Фота: instagram.com/shaybaboy

Так, на адным з відэа ўкраінскі вайсковец скардзіцца, што пад ягоным матрацам пасяліліся пацукі. Калі другі вайсковец адчыняе сваю торбу, яны разбягаюцца ў розныя бакі.

«Калі прачынаешся, заўсёды ловіш двух-трох пацукоў, якія запаўзлі ў спальны мяшок. Не асабліва прыемна, калі цябе кусаюць за палец у сне», — распавёў Bild украінскі салдат Яўген.

Грызуны не толькі перашкаджаюць спаць салдатам, але і знішчаюць правізію, а таксама могуць пашкодзіць дарагую ваенную тэхніку або кабелі сувязі.

У сувязі з такой сітуацыяй адзін з кіеўскіх бараў нават зладзіў збор ахвяраванняў на пасткі для пацукоў, якія збіраюцца адправіць на фронт.

Тым часам многія ўкраінскія салдаты знайшлі іншае вырашэнне гэтай праблемы і прывезлі на фронт катоў.

Аднаму з іх — кату Шайбіку — нават уручылі спецыяльны медаль для валанцёраў, якія праславіліся.

Каментары3

  • Заза
    22.01.2024
    Вось для чаго патрэбны каты !
    Шкада, што хатнія жывелаводы здекуюцца над катамі і сабакамі, трымаючы іх у чалавечых кватэрах.
  • даведка
    22.01.2024
    Коты крыс не ловят из-за опасений за свои вылизанные до блеска яички.
  • HDTV
    22.01.2024
    Котка сябра салдат.

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць