Культура11

У кафедральным касцёле ў Гродне аднавілі алтар

Праз дрэнны стан помнік барока давялося разабраць і сабраць нанава. 

Бакавы алтар Бічавання Пана Езуса да і пасля рэстаўрацыі. Фота: Wikimedia Commons, Catholic.by

Адноўлены бакавы алтар Бічавання Пана Езуса ў касцёле Святога Францыска Ксаверыя быў адкрыты і асвечаны 11 лютага. Службу ўзначаліў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Сёння ў касцёле 13 барочных алтароў. Галоўны алтар створаны ў 1736—1737 гады. Шэсць кулісных двух'ярусных алтароў, што размешчаны паміж слупамі франтальна да ўвахода, больш старыя, яны былі створаны ў 1709—1716 гады. 

Выканаўца алтара Бічавання Пана Езуса невядомы. У час Другой сусветнай вайны ў касцёле выбіла шыбы, унутр трапляла вільгаць і дрэва, з якога зроблены алтар, падгніло. Рэстаўратары былі вымушаны цалкам разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Алтарны жывапіс быў адрэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.

Па словах пробашча парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Адрэстаўраваныя бакавыя алтары Святой Тройцы і Маці Божай Ружанцовай. Фота: Wikimedia Commons

Аднаўленне алтароў у гродзенскім касцёле пачалося з галоўнага, пашкоджанага падчас пажару ў 2006 годзе. У 2013 годзе скончылі рэстаўрацыю бакавога алтара Святога Міхала Арханёла, у 2015 — Святой Тройцы, у 2018 — Маці Божай Ружанцовай, у 2020 — Юды Тадэвуша.

Пробашч касцёла мае намер аднавіць усе цэнтральныя алтары ў храме, каб, як ён кажа, кожны хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».

«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на «золата». Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — адзначыў ксёндз.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Морква
    17.02.2024
    Ці не зашмат золата на алтары далі? Нагадвае РПЦ

Цяпер чытаюць

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы з візамі ў Літве застаюцца без банкаўскіх рахункаў. Якія ў іх варыянты4

Мілы сабака катаецца па Мінску на монаколе ВІДЭА1

Трамп: Крым застанецца з Расіяй10

Адміністратара дарожных вайбер-чатаў затрымалі ў Рэчыцы. Магчыма, за перадачу здымкаў з расійскай вайсковай тэхнікай

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне2

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку.

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны28

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць