Вайна1818

Орбан распавёў, як Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які нядаўна праводзіў сустрэчу з Дональдам Трампам, сцвярджае, што ведае падрабязнасці стратэгіі экс-прэзідэнта ў дачыненні да Украіны.

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Khalil Hamra

Па словах Орбана, Трамп, які можа стаць прэзідэнтам ЗША ад Рэспубліканскай партыі, не мае намеру падтрымліваць Украіну – і такім чынам скончыць вайну, піша ВВС. 

«У яго ёсць вельмі дакладнае бачанне, з якім цяжка не пагадзіцца, — сказаў Орбан у інтэрвʼю венгерскай газеце Magyar Nemzet. — Ён кажа наступнае:

Па-першае, ён не дасць на ўкраінска-расійскую вайну ні капейкі. Таму вайна і скончыцца. Бо зразумела, што Украіна не можа самастойна выстаяць. І калі амерыканцы не будуць даваць грошы і зброю разам з еўрапейцамі, то вайна скончыцца. А калі амерыканцы не будуць даваць грошы, еўрапейцы самастойна не змогуць фінансаваць гэтую вайну. І тады яна скончыцца». 

Верагодна маючы на ўвазе пункт гледжання Трампа, Орбан дадаў, што «калі еўрапейцы баяцца расіян ці хочуць забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі ў цэлым, то хай яны самі за гэта плацяць». 

«Або хай ствараюць сваю ўласную армію і сваю ўласную тэхніку, або, калі хочуць выкарыстоўваць для гэтага амерыканцаў, то хай яны амерыканцам плацяць за бяспеку», — сказаў Орбан. 

Трамп, які не раз ухвалена выказваўся пра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, абяцае спыніць вайну Расіі супраць Украіны цягам дня. Аднак ён не тлумачыць, якім менавіта чынам ён хоча гэта зрабіць. 

Тым часам прыхільнікі Трампа ў Кангрэсе працягваюць блакаваць закон аб выдзяленні Кіеву ваеннай і фінансавай дапамогі. 

Орбан застаецца адзіным еўрапейскім лідарам, які падтрымлівае стасункі з Пуціным. 

Ён таксама выказваўся супраць дапамогі Украіне і нядаўна заблакаваў рашэнне ЕС аб выдзяленні Кіеву маштабнага пакету фінансавай дапамогі. Венгрыя пагадзілася зняць сваё вета толькі пасля таго, як астатнія лідары Еўрасаюза на спецыяльным саміце заявілі Орбану, што яго пазіцыя ў гэтых адносінах недапушчальная.

Каментары18

  • Axel Justas
    11.03.2024
    Два ідыёты...
  • Васіль
    11.03.2024
    Правільна. Трамп не дасьць не капейкі. Ён будзе даваць зброю. Ён сам пра гэта казаў. "Я пасаджу іх за стол. Зяленскаму скажу" ствары здзелку ", а Пуціну скажу "ідзі на здзелку, іначай я дам ім столькі зброі, колькі ў іх ніколі не было". Панятна, што калі перастануць даваць мільёны - то красьці стане цяжэй. І менавіта гэта не падабаецца "украінскай эліце".
  • я не понимаю венгров
    11.03.2024
    Неужели им приятно быть под властью этого путинского сблёва? Какой позор.

Цяпер чытаюць

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі13

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетак атрымаў траўму і псіхічнае расстройства, адмовіўшыся пакурыць. Гэта стала вядома праз 11 гадоў1

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа22

Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына5

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза4

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску6

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзіна1

Беларусы з візамі ў Літве застаюцца без банкаўскіх рахункаў. Якія ў іх варыянты4

Мілы сабака катаецца па Мінску на монаколе ВІДЭА1

Трамп: Крым застанецца з Расіяй10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі13

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць