Свет33

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым

У Штатах нязвыклая для беларусаў сістэма.

У ЗША дзейнічае сістэма электараў — дэлегаваных выбіральнікамі асоб, якія ўласна і абіраюць прэзідэнта. Іх колькасць у кожным штаце прапарцыйная памеру насельніцтва. Напрыклад, у самага густанаселенага штата Каліфорнія 54 электы, а ў Ваёмінга, дзе мала людзей, — 3. 

Спачатку амерыканцы галасуюць. А пасля электары прадстаўляюць зроблены выбар. Калі ў штаце большасць прагаласавала за Трампа, то галасы ўсіх электараў гэтага штата будуць ягоныя. Такое правіла дзейнічае амаль ва ўсіх штатах, апроч Нябраскі і Мэна.

Усяго ў калегіі 538 электары. Каб перамагчы на выбарах, кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў — 270 і больш.

З-за асаблівасцяў такой сістэмы часам пераможцам выбараў можа стаць кандыдат, які прайграў агульнанацыянальнае галасаванне.

Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ патрэбную колькасць галасоў, прэзідэнта будуць абіраць члены Палаты прадстаўнікоў.

Лічыцца, што ўсё будзе залежаць ад вынікаў у сямі хісткіх штатах — Арызоне, Джорджыі, Мічыгане, Невадзе, Паўночнай Караліне, Пенсільваніі і Вісконсіне.

Першыя выбарчыя ўчасткі закрыюцца ў 18:00 па Паўночнаамерыканскім усходнім часе (гадзіна ночы па Мінску) у аўторак, а апошнімі — у 01:00 па Нью-Ёрку (8 раніцы па Мінску) у сераду.

Калі закрываюцца ўчасткі ў хісткіх штатах? У Джорджыі — у 3 гадзіны ночы па Мінску (далей будзе таксама пазначаны беларускі час), у Паўночнай Караліне — у 3.30, у Пенсільваніі — у 4 раніцы, у Мічыгане і Вісконсіне — у 5, у Арызоне — у 6.

У Невадзе гэта можа зацягнуцца, бо бюлетэні можна дасылаць па пошце. Аднак у Пенсільваніі, Мічыгане і Вісконсіне таксама могуць быць затрымкі з падлікам.

Спачатку звычайна падлічваюць галасы з выбарчых участкаў на тэрыторыі ЗША, аддадзеныя ў асноўны дзень выбараў. Пасля — бюлетэні датэрміновага галасавання. І самымі апошнімі — галасы з выбарчых участкаў за мяжой і з вайсковых баз ЗША.

Часцей пераможца выбараў аб'яўляецца ў дзень галасавання, але падлік можа зацягнуцца і даўжэй.

Каментары3

  • Аматар
    06.11.2024
    "З-за асаблівасцяў такой сістэмы часам пераможцам выбараў можа стаць кандыдат, які прайграў агульнанацыянальнае галасаванне."
    І гэта нармальна!!!??? Альбо я зусім ні халеры не разумею...
  • Так
    06.11.2024
    "нязвыклая для беларусаў сістэма" - дэмакратычная...
  • Нашто электы
    06.11.2024
    Увялі б якія каэфіцыенты з улікам колькасці насельніцтва пры падліках галасоў у штаце - і нашто тыя электы, каб карміць, паіць.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць