Здароўе

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

Навукоўцы лічаць, што спрыяць развіццю хваробы Альцгеймера можа барацьба арганізма з гэтым невылечным вірусам.

Здаровы мозг і мозг чалавека, хворага на хваробу Альцгеймера. Ілюстрацыйнае фота

Да такіх высноў прыйшлі даследчыкі з Пітсбургскага ўніверсітэта, піша «Хайтек».

У мозгу пацыентаў былі знойдзены бялкі віруса простага герпесу першага тыпу (ВПГ-1) побач з характэрнымі для захворвання скучанасцямі тау-бялку ў найбольш уразлівых зонах мозгу.

Як вірус уплывае на мозг?

Эксперыменты на лабараторных мадэлях мозгу чалавека паказалі, што вірус герпесу можа ўплываць на ўзровень тау-бялка. Спачатку гэта з’яўляецца ахоўным механізмам, які змяншае гібель нейронаў пасля віруснай інфекцыі. Аднак з цягам часу такая абарона можа прывесці да пашкоджання мозгу.

«Наша даследаванне змяняе ўяўленне пра тау-бялок як выключна шкодны фактар. Мы паказалі, што ён можа быць часткай імуннай абароны мозгу», — адзначыў кіраўнік даследавання Ор Шэмеш.

Невядомыя механізмы

Тым не менш, дакладныя механізмы, праз якія вірус ВПГ-1 спрыяе развіццю хваробы Альцгеймера, пакуль не вывучаны. Навукоўцы плануюць працягнуць даследаванні, каб распрацаваць метады лячэння, накіраваныя на барацьбу з віруснымі бялкамі або рэгуляцыю імуннага адказу мозгу.

Шырокая распаўсюджанасць ВПГ-1

Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), 3,8 млрд чалавек ва ўзросце да 50 гадоў (64%) заражаны вірусам ВПГ-1. У большасці выпадкаў заражэнне адбываецца ў дзяцінстве, і вірус захоўваецца ў арганізме на ўсё жыццё, знаходзячыся ў нервовых клетках у стане актыўнасці або бяздзейнасці. Пакуль не існуе лячэння, якое здольнае цалкам знішчыць вірус.

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць