Свет1212

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нібыта ездзіць па Еўропе, каб «жабраваць» і «шантажаваць іншых». Ён сказаў гэта падчас выступлення на пасяджэнні парламенцкага камітэта 10 студзеня, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі вітаецца з Робертам Фіца на саміце Еўрасаюза ў Бруселі. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: AP Photo/Omar Havana 

«Ён [Зяленскі] ходзіць па той Еўропе, проста жабруе і шантажуе іншых, просіць грошай. Гэта проста павінна спыніцца», — заявіў славацкі прэм'ер.

Пасяджэнне парламенцкага камітэта было склікана славацкай апазіцыяй, якая патрабавала ад Фіца тлумачэнняў адносна яго сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, а таксама інфармацыі пра далейшыя крокі Славакіі ў сувязі са спыненнем транзіту расійскага газу праз Украіну.

Фіца расказаў, што ў пытанні транзіту газу з Украіны на тэрыторыю Славакіі было падрыхтавана два варыянты рашэнняў, якія нібыта былі ўзгодненыя прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём. Адным з іх павінна была стаць дамоўленасць паміж Расіяй і Азербайджанам, каб азербайджанскі газ паступаў у Славакію. Але, са слоў Фіца, Зяленскі сарваў гэтую дамоўленасць.

Другім варыянтам была прапанова славацкай кампаніі SPP стварыць даччыную кампанію на расійска-ўкраінскай мяжы, каб ужо нібыта славацкі газ з Расіі транспартаваўся ў Славакію праз Украіну.

Фіца назваў прэзідэнта Украіны ненадзейным і сказаў, што часам ён «сыты ім па горла». У той жа час ён заявіў, што Расія заўсёды была надзейным партнёрам, калі гаворка ішла пра пастаўкі энерганосьбітаў.

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны. Я памятаю сітуацыю ў 2009 годзе, калі я быў ва Украіне, калі я звярнуўся да ўкраінскай прэм'ер-міністаркі Цімашэнкі з просьбай даць нам з рэзервуараў, якія яны маюць у заходняй частцы Украіны, трохі газу. Я атрымаў адказ, што мяне паслалі да д'ябла. Гэта тыповыя ўкраінцы», — паскардзіўся Фіца.

Тым часам прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні заявіў, што адмаўляецца ехаць з афіцыйным візітам у Кіеў з-за таго, што Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Акрамя таго, у сувязі з прыпыненнем транзіту газу Фіца агучыў спіс пагроз на адрас Кіева, сярод якіх — прымяненне вета на рашэнні ЕС па Украіне.

Каментары12

  • Грошы не пахнуць
    11.01.2025
    Адпрацоўвае в'етнамски гатэль.
  • барадзед
    11.01.2025
    тры гады ім было пляваць на вайну, на газ, на Украіну
    Украіна тры гады вайны выконвала абавязкі па кантракце, як кантракт скончыўся гэтыя чамусьці завылі
  • Нюанс
    12.01.2025
    Дядя, твоя страна воевала на стороне фашистов, в том числе и в Украине.
    К вопросу о предательстве.

Цяпер чытаюць

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі16

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Да Дня Перамогі ў Мінску адкрыюць рэканструяваны кінатэатр «Масква» ФОТЫ3

Працаваў у ДАІ, знайшоў Каліноўскага, прыдумаў пашпарт Новай Беларусі і пайшоў на вайну. Усё гэта — пра аднаго байца ПКК7

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем13

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі33

Падлетак атрымаў траўму і псіхічнае расстройства, адмовіўшыся пакурыць. Гэта стала вядома праз 11 гадоў1

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа22

Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына6

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза4

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі16

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць