Агент Дудкін павучае палітыкаў: Нельга перамагчы Лукашэнку без захавання маральных прынцыпаў
Былы лідар БХД назваў тры слабасці беларускіх палітыкаў, праз якія КДБ можа маніпуляваць іх.

«Ніякая палітычная сіла ў Беларусі не здольна перамагчы рэжым Лукашэнкі без захавання маральных прынцыпаў», — перакананы былы хрысціянскі дэмакрат Яўген Дудкін (псеўданім Радзівіл), якога выключылі з партыі пасля таго, як ён прызнаўся, што быў добраахвотным агентам КДБ.
У сваім фэйсбуку палітык назваў тры слабасці часткі беларускіх палітыкаў, якімі маніпулюе КДБ.
«1) Прага да ўлады як мэты жыцця і бясконцыя сваркі за яе (аб'яднання апазіцыі так і няма);
2) выкарыстанне палітыкі як фінансавага сродку для існавання, а не як інструменту для служэння грамадству;
3) сужэнскія здрады (вядома і зараз, калі маладыя дзяўчаты нараджаюць па-за шлюбам дзяцей палітыкам у сталым узросце)».
Дудкін кажа, што яму прапаноўвалася браць еўрапейскія гранты, каб у будучым траціць частку з іх на сябе, а не на праекты. З фармулёўкі можна прыйсці да высновы, што ён як сумленны чалавек так не рабіў.
Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл
Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў
Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ
Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года
Дудкін аспрэчвае, што ён агент КДБ: Прычына кампаніі супраць мяне — мая паспяховая дзейнасць
БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ
Каментары
А я лічу, што наадварот, добра, што ён распавядае пра механізмы, якімі карыстаюцца спецслужбы для вярбоўкі дзеячоў апазіцыі.
Хто яшчэ нам пра такое раскажа? Толькі той, хто ў тэме.