Улада1212

Артылерыст-ідэолаг: топ-5 фактаў пра звольненага міністра Алега Праляскоўскага

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі адпраўлены ў адстаўку. «Наша Ніва» узгадвае пяць фактаў з ягонага жыцця.

Артылерыст з Расіі

Алег Праляскоўскі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Сергіевым Пасадзе, гэта мястэчка за 75 км ад Масквы.

А ў Беларусі ён атрымаў адукацыю, закончыўшы Мінскае вайсковае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча.

Пасля паехаў у Германію, служыць у тамтэйшай групе савецкіх войскаў. Ягоны дывізіён знаходзіўся за 40 км ад адной з НАТАўскіх баз, узгадваў Праляскоўскі.

Вярнуўшыся ў Мінск, ён служыў у ракетным вучылішчы, а пасля стаў выкладчыкам у Вайсковай акадэміі.

Паспеў, дарэчы, закончыць юрфак БДУ.

З войска на ідэалагічны фронт

Вайсковую кар’еру Праляскоўскі з цягам часу прамяняў на інфармацыйна-прапагандысцкую. З аналітычнага аддзела ў службе бяспекі прэзідэнта яго перавялі ў інфармацыйнае агенцтва БелТА, прычым адразу дырэктарам.

Адтуль Праляскоўскі перайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта. Спачатку намеснікам кіраўніка, а пасля кіраўніком Галоўнага ідэалагічнага упраўлення.

У 2007 чыноўнік падаў у суд на «Народную волю» і журналістку Марыну Коктыш за абразу свайго гонару. Агулам Праляскоўскі атрымаў ад іх каля $12 тысяч.

У 2009 ён стаў міністрам інфармацыі. Пры ягоным папярэдніку Уладзіміру Русакевічу «Наша Ніва» спачатку была выключаная з каталога падпіскі «Белпошты» і шапікаў «Саюздрука», а пасля ў 2008 годзе вярнулася ў падпіску і продаж.

Ад Праляскоўскага-міністра «Наша Ніва» атрымала некалькі папярэджанняў, а ў сярэдзіне 2011 ягонае ведамства ініцыявала судовы працэс аб закрыцці газеты. Ад пазову прадстаўнік міністэрства адмовіўся ў залі суда.

Адной са сваіх задач на пасадзе міністра ён бачыў развіццё рэгіянальнай прэсы. Аднак «раёнкі» дагэтуль малапапулярныя і адыгрываюць на інфармацыйнай прасторы мінімальную ролю.

Сусед Пяткевіч

Як і іншым высокім чыноўнікам, Праляскоўскаму дазволілі пабудаваць катэдж у Драздах, на вуліцы Пакроўскай. Былому міністру належыць двухпавярховы цагляны дом з мансардай і альтанкай агульнай плошчай 455 м2.

Побач з ім пасялілася памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Праз дарогу — мільянер Павел Тапузідзіс і былы спікер палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў.

Дачкі-прыгажуні

У сям’і былога міністра дзве дачкі.

Старэйшая, Вольга, некалі апублікавала ў часопісе «Беларуская думка» выкрывальны артыкул пра сацыяльныя сеткі. «Апаненты ўлады прыкрываюць свае намеры крадзенымі лозунгамі», «пратэст накіраваны на дэзынтэграцыю беларускага народа і фактычна пазбаўляе моладзь і грамадства той самай будучыні», — пісала яна пра дзейнасць «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» ў Беларусі. А ў вольны ад вучобы час дзяўчына спявае. Сцэнічнае імя — Юліяна. Пад такім псеўданімам яна трапіла ў лік пераможцаў конкурсу «Зорны дыліжанс» у сярэдзіне 2000-х. Цяпер Вольга — маладая мама.

Малодшая Інга навучаецца ў Лінгвістычным універсітэце. Зрэшты, гэтую ўстанову скончыла і яе сястра. У акаўнце Інгі выкладзеныя яе здымкі з адпачынку. Каментуючы іх, дзяўчына наракае, маўляў, пакуль некаторыя яе сяброўкі ездзяць у Лондан, яна пяты раз запар адпачывае ў Сочы.

Паводле інфармацыі са старонкі «Укантакце», Інга працуе перакладчыцай у інфармацыйным агенцтве БелТА, якім раней кіраваў тата. У яе ёсць сын Ягор.

Тэлешоу на БТ

А вось такім быў Алег Праляскоўскі ў далукашэнкаўскую эпоху. Разам з аднай з дачок у 1994-м ён браў удзел у тэлешоу «Пяць зорак» на БТ. У эфіры ён намагаўся гаварыць па-беларуску, распавёў, што яго дачка вучыцца ў Рэспубліканскім ліцэі пры Акадэміі музыкі па класе цымбалаў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць