Тэлевядоўца Дзяніс Кур’ян развёўся з жонкай пасля васьмі гадоў сумеснага жыцця
Ад шлюбу ў Дзяніса і яго жонкі Юлі засталіся двое дзяцей і супольны бізнэс у выглядзе сеткі блінных «Мама дома», якія яны падзялілі паміж сабой.

Юля і Дзяніс Кур'ян.
Пра свой развод Дзяніс распавёў парталу kp.by толькі цяпер, хаця афіцыйна былыя муж і жонка разарвалі адносіны яшчэ ў мінулым годзе. Пара доўгі час наведвала псіхолага і спрабавала «дамовіцца», але, як відаць, не ўдалося.
Юля пакінула сабе прозвішча мужа. Дзеці таксама засталіся з ёй: Дзяніс бачыцца з імі некалькі разоў на тыдзень.
Нагадаем, яшчэ год таму пара выглядала самай шчаслівай у свеце. Дзяніс дзяліўся з журналістамі сакрэтамі шчаслівага шлюбу і публікаваў у інстаграме гарачыя фотаздымкі Юлі.



***
Каментары