Гісторыя3434

Ельцын скардзіўся Клінтану на ўваходжанне Беларусі ў Польшчу і прасіў аддаць яму Еўропу

«Наша Ніва» вывучыла нядаўна апублікаваныя перамовы між Барысам Ельцыным і Білам Клінтанам на прадмет згадак Беларусі. 

У размовах яна згадваецца не так і часта, некалькі разоў — у кантэксце ядзернай дэмілітарызацыі. 

Прыводзім найбольш цікавыя цытаты: 

***

Ельцын: Скажу шчыра, Біл, калі казаць пра Польшчу, то яе падыход цалкам не адпавядае нашаму. Біл, я ведаю, што ў Польшчы была вялікая прапагандысцкая кампанія, закліканая схіліць беларусаў да аб'яднання з Польшчай. Яны вечна кажуць, што перад гэтым Беларусь належала Польшчы. Таксама я чую, як яны прыцягваюць мігрантаў з Усходу ў Польшчу. Людзі кажуць, што яны хочуць далучыцца да НАТА, каб стаць мацнейшымі. Кажуць пра пагрозы. Але Расія нікому не пагражае. 

***

Ельцын: Біл, Біл. Я працягваю ў цябе верыць. Прашу цябе пра адно. Проста аддай Еўропу Расіі. ЗША не знаходзяцца ў Еўропе. Еўропа павінна быць справай еўрапейцаў. Расія напалову еўрапейская і напалову азіяцкая.

Клінтан: Можа ты хочаш яшчэ і Азію?

Ельцын: Вядома, вядома, Біл. Мы пра ўсё дамовімся.

Клінтан: Не думаю, што гэта спадабалася б еўрапейцам.

Ельцын: Усім не. Але я — еўрапеец. Жыву ў Маскве. Масква ў Еўропе і мне гэта падабаецца. Можаш забраць усе астатнія дзяржавы і гарантаваць іх бяспеку. Я ж забяру Еўропу і гарантую ёй бяспеку. Але не я. А Расія. ( …) Біл, я сур'ёзна. Еўропа ніколі не была так блізкая да Расіі як цяпер.

***

Ельцын: Сёння мы значна прасунуліся з Беларуссю і заключылі дамову з імі, асвячоную Патрыярхам, каб яна была вечнай. 

Як славянскія і праваслаўныя людзі, як суседзі, гэты працэс інтэграцыі ў нас працягвае рухацца наперад. Мы адмянілі дзяржаўныя межы і мыты, дамовіліся аб параметрах замежнага гандлю. Мы дамовіліся стварыць спецыяльны наднацыянальны савет і камітэт. Тое самае адбываецца на больш нізкім узроўні з Казахстанам і Кыргызстанам. Мы спадзяемся, што ў гэтых краінах будзе палітычная стабільнасць, інтэграцыя будзе спрыяць падтрымцы рэформаў. 

***

Ельцын: Іншая рэч, якой я хацеў бы падзяліцца: у нас быў саміт СНД у Маскве, і галоўны вынік — мы дасягнулі разумення, што не будзе ніякага прагрэсу ў галіне рэформаў і няма шанцаў мадэрнізацыі ўзроўню жыцця без высілкаў у напрамку рэінтэграцыі. Існуе ўзнёслы настрой з гэтай нагоды, і яна набірае сілу. Мы будзем працягваць гэтую лінію з Беларуссю, Украінай, Казахстанам і краінамі Цэнтральнай Азіі. Мне вельмі шкада, што некаторыя прадстаўнікі ЗША выказваюць здагадку, што праз тое, што я быў пераабраны на трэці тэрмін у якасці старшыні СНД, Расія дэманструе імперыялістычныя тэндэнцыі. Гэта несур'ёзна, я лічу, гэта крыўдна, улічваючы добрыя адносіны. Гэта прыкмета таго, што некаторыя ўсё яшчэ хочуць зрабіць раскол паміж намі.

***

Ельцын: Што да СНД, то мы вырашылі працягнуць глыбей і больш пашырыць інтэграцыю, пачынаючы ў Беларусі, потым Казахстан і, у рэшце рэшт, Украіна і іншыя, так што інтэграцыя будзе мець рэальны сэнс. Былыя рэспублікі Савецкага Саюза будуць нагадваць Еўрапейскую супольнасць. Уільям Пэры (міністр абароны ЗША) выступіў супраць гэтай ідэі ў Казахстане. Ён сказаў не спяшацца з інтэграцыяй. Ён прымусіў іх (казахаў) пагадзіцца з ім. Я думаю, што павінна быць адна палітыка ЗША — палітыка прэзідэнта.

***

У адказ на доўгія інтэгратарскія маналогі Ельцына Клінтан, часам, выказвае яму падтрымку. А таксама заўважае, што ў ЗША «падобныя адносіны з некаторымі дробнымі карыбскімі краінамі». 

***

Ельцын: Мы таксама атрымалі пісьмовы запыт ад Мілошавіча з просьбай Югаславіі далучыцца да саюза Беларусі і Расіі. Я паспрабаваў зацягнуць гэта, і мы сказалі, што яшчэ не гатовыя. Але я магу сказаць табе, што такога ніколі не адбудзецца.

Каментары34

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць