Грамадства44

У Мінску адмянілі канцэрт расійскага гурта IC3PEAK. Арганізатары лічаць, што за палітыку

Выступ у клубе «Бруге» быў запланаваны на вечар 13 снежня. Але арганізатары пацвердзілі — канцэрта не будзе.

Гурт IC3PEAK

Першым пра адмену паведаміў расійскі праваабаронца Павел Чыкаў. Па яго словах, да арганізатараў звярнуліся чыноўнікі аддзела ідэалогіі Мінгарвыканкама.

«За спінамі ідэалагічных работнікаў маячаць зялёныя мундзіры афіцэраў КДБ Беларусі. Атмасфернае пагружэнне ў Савецкі Саюз», — выказаўся ў сваім тэлеграм-канале Чыкаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», арганізатары прадалі амаль утрая больш квіткоў, чым указвалася ў заяўцы. Калі пра гэта даведаліся ў аддзеле ідэалогіі, то прадстаўнікам клуба «Бруге» паабяцалі праблемы. Прычым афіцыйных лістоў ніхто не накіроўваў.

У выніку арганізатары вырашылі адмяніць выступ. Прадстаўнікі клуба лічаць, што сапраўдная прычына адмены канцэрта — палітычная.

«Што вельмі дзіўна, бо да беларускай палітыкі IC3PEAK ніякага дачынення не мае», — выказаўся адзін з арганізатараў.

Заўважым, што да творчасці IC3PEAK апошнім часам праяўляюць вялікую цікавасць расейскія чыноўнікі і спецслужбы. Шэраг выступаў у гарадах Расіі быў адменены ці сарваны, у тым ліку і паліцыяй.

IC3PEAK — маладыя электронныя музыканты, якія пачыналі творчасць на замежных мовах. Але апошнія песні гурт запісвае па-руску. І песні, і кліпы дастаткова палітызаваныя і прысвечаныя сітуацыі ў сённяшняй Расіі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць