Усяго патроху

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Калі вам заўсёды хацелася мець экзатычнага гадаванца, ёсць абсалютна даступны варыянт. Аказваецца, мінскі заапарк пастаянна прадае жывёлаў: ад слімакоў ці тараканаў да ўдаваў і скатаў. Цэны здзіўляюць.

Зялёны мадагаскарскі ўдаў каштуе 500 рублёў, як і насаты полаз, гэта самыя дарагія «лоты». 

Насаты полаз сапраўды насаты

Арызонская горная каралеўская змяя абыдзецца ў 400 рублёў, кітайскі бамбукавы полаз у 450. Імператарскі ўдаў хоць і гучыць дорага, але каштуе ўсяго толькі 200 беларускіх рублёў. 

Індыйскага дзікабраза аддадуць за 350 рублёў. Ската-хвастакола — за 100. 

Вялікія слімакі Ахаціны каштуюць 10 рублёў, палачнікі ад 2 да 10.

Гэта не галінка, а палачнік

Тараканы ўвогуле таннейшыя за кубак кавы. Трапічныя па 2 рублі, мадагаскарскія па рублю. 

Продаж жывёлаў залежыць ад таго, як хутка нараджаюцца новыя. Напрыклад, раней можна набыць афрыканскага вожыка за 100 рублёў. Цяпер іх у продажы больш няма.

«Бывае, што на дадзены момант жывёлы няма ці яна яшчэ вельмі малая. Тады мы просім пакупніка звярнуцца да нас пазней. Напрыклад, сёння мы не прадаем папугайчыкаў, але птушкі сядзяць на гнёздах. Гэта значыць, што ў маі папугайчыкаў ужо можна будзе купіць», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў заатэхнічным аддзеле заапарка.

За спісам жывёлаў, якія можна купіць, можна сачыць на сайце Мінскага заапарка. Там ёсць і рыбы, і птушкі, і рэптыліі.

«Самыя папулярныя грызуны — хамякі. І папугайчыкі», — кажуць у заапарку. Але нават іх прадаюць не ўсім.

«Перад продажам размаўляем з будучым пакупніком і часам нават адмаўляем. Часам па чалавеку бачна, што не варта яму купляць жывёлу.

Жывёл, якіх мы прадаем, абавязкова трэба рэгістраваць. Таксама яны патрабуюць пэўных умоваў для ўтрымання і кармлення. Усё гэта абгаворваецца з пакупніком перад тым, як падпісаць дамову.

Умовы ўтрымання правяраем не мы, гэта ўжо залежыць ад Камітэта аховы прыроды», — тлумачаць у заапарку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку2

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш4

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах4

У маладых жанчын з ЗША ўпершыню зафіксавалі больш запояў, чым у мужчын4

Было 38 рублёў за кіло, стала 63? Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку2

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць