Эканоміка11

«Санкцыі на сваіх жа?» Эканаміст — пра забарону замежным уласнікам беларускіх кампаній прадаваць долі і акцыі

Урад Беларусі забараніў 190 кампаніям з замежным капіталам свабодна прадаваць долі ці акцыі. Гэта бізнэс, які, на погляд уладаў, належыць асобам з «недружалюбных» дзяржаў. Пад санкцыі трапілі «Еўраопт», EPAM Systems, «Лідскае піва» і іншыя прадпрыемствы. Спыталі ў эканаміста, што гэта значыць для беларускага бізнэсу і рынку інвестыцый.

Фота: старонка ў Інстаграме кампаніі «Лідскае піва»

Кампаніям, якія трапілі ў агучаны спіс, забаранілі аперацыі па адчужэнні акцый ці доляў, якія, згодна з загадам Мінфіна, блакуюцца на рахунках уладальнікаў. Цяпер акцыі гэтых кампаній нельга перадаць іншым акцыянерам.

Такія дзеянні на тэрыторыі Беларусі цяпер правамерныя, але агулам сітуацыя цалкам ненармальная, каментуе акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова.

«Гэта, па сутнасці, парушэнне базавага права на ўласнасць, якое складаецца не толькі з права валодаць, але і з права прадаваць тое, чым ты валодаеш, — заўважае экспертка. — Калі б у нашай краіне быў нармальны фондавы рынак, то акцыі такіх кампаній адразу б згубілі ў кошце». 

Але і без гэтага само прыняцце такой пастановы шкодзіць кампаніям. 

«Немаленькая частка кампаній са спісу — гэта беларускія ж грошы і інвестары (напрыклад, EPAM Systems, той жа «Еўраопт» ці «Алютэх»), якія проста заходзяць праз карпарацыі, створаныя ў іншых краінах, таму што там лепшае карпаратыўнае права ў параўнанні з Беларуссю (не кажучы пра абарону права на ўласнасць, якое, як паказваецца ў чарговы раз, у нас нічога не каштуе). Атрымліваецца, што санкцыі накладваюцца на сваіх жа? Незразумела, у чым тут выйгрыш для беларускай дзяржавы, гэта чарговае стралянне сабе ў нагу, каб «непанадна было». 

Прынятае рашэнне з’яўляецца рэакцыяй на намер некаторых замежных кампаній сысці з Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Фінскі інвестар «Лідскага піва» адразу пасля пачатку вайны выказаў намер выйсці з інвестыцый і знайсці пакупніка на свой пакет акцый у Беларусі. Пастанова робіць гэты крок немагчымым, але ў рэальнасці, у сённяшняй сітуацыі, яны наўрад ці знайшлі б пакупніка і так. Можа, толькі расійскаму інвестару прапанавалі б», — заўважае Кацярына Барнукова.

Найбольш жа сур’ёзным наступствам прынятай пастановы стане яшчэ большы падрыў іміджу краіны ў плане прывабнасці для інвестыцый.

«Прачытаўшы такую навіну, да нас не захочуць прыходзіць новыя замежныя інвестары. Але спіс паказвае, наколькі ў нас іх і так мала — 190 кампаній на ўсю краіну, мякка кажучы, несур’ёзна», — заўважае наша суразмоўца.

«Еўраопт», ЭПАМ, «Хенкель». Улады Беларусі забаранілі замежным уласнікам прадаваць свае долі і акцыі

Легенда сыходзіць: фінскія заснавальнікі вырашылі прадаць «Лідскае піва» і шукаюць пакупнікоў

Каментары1

  • Жывая Рыба
    05.07.2022
    Гы-гы, если эти доли белорусские, то и отдал бы им белками, делов то))))  
    Аааа, боится что вскроется еще один шахер-махер "Страны для жизни"!)))))

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»2

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну14

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»2

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць