Грамадства66

Шрайбман: пра расстрэлы чыноўнікаў, замену Макея, план Пуціна і Калеснікаву 

У нас новы фармат: ТОК-шорт! Коратка і ясна гаворым на актуальныя тэмы. Першы госць — аналітык Арцём Шрайбман. Ён аналізуе закон пра расстрэлы чыноўнікаў, прагназуе пераемніка Макея і разважае, ці можа зараз Пуцін «даць заднюю».

Шрайбман тлумачыць, чаму лукашэнкаўцам спатрэбіўся новы закон менавіта цяпер, супраць каго найперш ён скіраваны і як можа прымяняцца ў Беларусі. Аналітык разважае пра тое, ці можа зараз Пуцін даць заднюю і адступіць, і якая верагоднасць, што Беларусь паўнавартасна ўступіць у вайну. Разбірае іншыя новаўвядзенні: адказнасць за дыскрэдытацыю Узброеных сіл і прапаганду тэрарызму.

Сярод іншых тэмаў — навошта ўлады мучаюць Калеснікаву, якая і так сядзіць, і што стаіць за рашэннем сілавікоў спыніць публікацыі відэа затрыманых. 

00:00 — пра новы фармат

00:25 — навошта лукашэнкаўцам спатрэбіўся новы закон

04:06 — ці засталіся ў Пуціна рычагі, каб змусіць Лукашэнку ўступіць у вайну

06:48 — ці будуць цяпер расстрэльваць за здраду дзяржаве

10:20 — як могуць трактаваць здраду

12:22 — дыскрэдытацыя Узброеных сіл

13:40 — ці можна чакаць новых пратэстаў, калі Беларусь уступіць у вайну

16:10 — што такое прапаганда тэрарызму

17:24 — ці рыхтуецца Пуцін адступіць

19:24 — якія цяпер мэты Крамля

21:12 — ці застанецца ліберальнае крыло пры Лукашэнку пасля смерці Макея

26:56 — які ў Лукашэнкі план на палітвязняў

28:48 — чаму мучаюць Калеснікаву

Каментары6

  • неШрайбман
    09.12.2022
    Ну дык а прычым тут растрэл дзяржслужачык перад меркаванай вайною з Украінай, як разважае Шрайбман? Даўно заўважыў, што у Шрайбмана адна пазіцыя - ў Беларусі задушана ўсё іншадумства, ўсе ходзяць на цырлах, а Лукашэнка пахан ўсіх паханаў і ніякіх зменаў у Беларусі нават не прадбачыцца. І цяпер пачныае нацягваць саву на глобус, маўляў, гэтыя законы на выпадак вайны з Украінаю. Кажа, вось ў Расеі прынялі закон аб дэскрыдытацыі арміі і ў нас яго прынялі, а значыць гэта перад вайною. Ну дык ў Расеі няма ніякага закона аб растрэле дзяржслужачых. Тут ня трэба быць экспертам каб зразумець, што законы прынятые праз страх Лукашэнкі перад пераваротам з боку сваёй вертыкалі і войска. Прыклад афіцера Генштаба, які перадаў ліст НЕХТЕ, у Лукашэнкі перад вачымі. А яшчэ полк Каліноўскага набірае моц і аўтарытэт сярод беларусаў. Ледзь не кожны дзень ідзе аналітыка пра настроі ў беларускай арміі. І вось каб абмежаваць гэтую непрыемную для Лукашэнка інфу і прынялі закон аб дэскрыдытацыі войска. Вось напішаш, што беларускае войска не хоча ваяваць, і адразу атрымаеш дэкрыдытацыю арміі ў плечы.
  • :)
    09.12.2022
    Памятаю як гэты эксперт ў студзені-лютым 2022 года заяўляў што ніякай вайны не будзе.
  • Лола
    09.12.2022
    Перастаў яго слухаць год таму, але са ўсіх шчылін мне навязваюць яго. Як пачалася вайна, герой сеў у лужыну са сваімі прагнозамі, але апошнім часам ізноў запатрабаваны.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць