Грамадства3434

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Начальніца ўпраўлення Генпракуратуры Анжаліка Курчак паведаміла, што звароты на электронную пошту толькі што створанай камісіі нібыта пачалі прыходзіць практычна адразу. Крыху падрабязней, праўда, яна расказала толькі пра адзін зварот, які камісію не задаволіў.

Анжаліка Курчак

Першай у камісію, па словах Курчак, напісала 35-гадовая жыхарка Мінска, якая з'ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Але яе зварот не залічаны, бо ў ім няма прызнання і пакаяння.

«Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёй правапарушэнні ці злачынствы, а выказала толькі боязь з-за яе магчымай датычнасці да супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым не падала іншых звестак, неабходных пасля такога звароту», — сказала чыноўніца.

Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, камісія разгледзіць зварот, калі ён будзе дапоўнены.

Як аказалася, ліст той адправіла рэдактарка «Белсата» Вольга Ярохіна (толькі ёй не 35, а 37 гадоў). У тэксце звароту яна не стала раскайвацца і папрасіла наведаць Беларусь аднойчы, а не вярнуцца назаўсёды.

Чытайце таксама:

«Товарищ прокурор, поговори со мною». Стварэнне камісіі пад кіраўніцтвам Шведа натхніла на творчасць Паўла Лібера ВІДЭА

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны

Генпракуратура расказала, куды пісаць, каб пакаяцца перад Лукашэнкам

Каментары34

  • не такі як ёсць
    08.02.2023
    Игнат , чакаць доўга прыйдзецца, мо як-небудзь самі?
  • Уцякач
    08.02.2023
    Ой, а я хачу напісаць! Хай працуюць, дасылаюць нейкі адказ) Мяркую, добры флэшмоб можна арганізаваць)
  • Абу
    08.02.2023
    Правільна адхілілі. Чытайце ўважліва між радкоў указа. Да зварота мусіць быць прымацавана фота укленчыўшага беглага анфас і ў профіль.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць