Грамадства

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран загаварылі пра аднаўленне авіязносін паміж Мінскам і Тэгеранам. Напачатку гаворка ідзе пра адзін рэйс на два тыдні. Грамадзяне Ірана могуць прылятаць у Беларусь па бязвізе.

Мігранты ў Брузгах, 2021 год. Фота: БелТА

Ці магчыма праз гэта паўтарэнне міграцыйнага крызісу? «Наша Ніва» пацікавілася меркаваннем палітолагаў Каміля Клысіньскага (Польшча) і Віціса Юрконіса (Літва).

Міграцыйны крызіс узнік на межах Беларусі і Еўрасаюза восенню 2021 года, калі тысячы нелегальных мігрантаў, найперш з Сірыі і Ірака, спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі ў ЕС. Беларускі рэжым адмаўляў сваю датычнасць да арганізацыі крызісу, аднак краіны Еўрасаюза абвінавачвалі афіцыйны Мінск у арганізацыі гэтага. Сітуацыя мела драматычныя наступствы для беларускай эканомікі: Еўрасаюз увёў новыя санкцыі, Польшча закрыла памежны пераход у Брузгах. Здарыліся і трагедыі: да некалькіх дзясяткаў мігрантаў загінулі, замёрзлі ў лясах і балотах на памежжы, куды іх падвозяць з Мінску.

Дубль №2: ці рызыкне рэжым Лукашэнкі?

Каміль Клысіньскі адзначае, што Лукашэнка знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы.

«На нарадах пад ягоным кіраўніцтвам добра відаць і чуваць, што ён жыве ў сваім уласным свеце, савецкім свеце, поўным фобіяў і страхаў. Дарэчы, ён пагражаў даць Польшчы «цвёрды адказ» на частковае закрыццё мяжы. Міграцыйны крызіс арганізуецца і штучна падтрымліваецца беларускімі ўладамі, патокі мігрантаў скараціліся ў параўнанні з 2021 годам, аднак нелегальныя мігранты па-ранейшаму спрабуюць пераходзіць межы еўрапейскіх дзяржаў. Я не выключаю, што на фоне абвастрэння адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай павелічэнне патокаў нелегальных мігрантаў можа адбыцца».

Віціс Юрконіс у сваю чаргу мяркуе, што крызіс не вельмі цяжка стварыць, проста аб’явіўшы мабілізацыю (нават не робячы яе).

«Вы ўяўляеце, колькі людзей ламанулася б у Еўропу? Не трэба ніякага Тэгерана.

І пара ўжо і беларусам шчыра сказаць, што з візамі маглі б прытармазіць. Усё, дзякуй Еўропа, хопіць, нас ужо выратавалі. А то пераехалі і тыя, хто мае патрэбу, і тыя, каму хацелася, і тыя, каму актывы трэба было вывозіць. Трэба ўсім сталець: і беларусам, і Еўропе. Ёсць куды больш сур’ёзныя выклікі з-за супрацоўніцтва з Іранам. І з Кітаем. Беларусь, якая яшчэ пяць гадоў таму марыла быць IT-хабам, варотамі паміж Захадам і Усходам, з цяперашнім рэжымам аказалася ў поўным тупіку, у адной кампаніі з сусветнымі ізгоямі».

Ці гатовыя да такога сцэнара Польшча і Літва?

Польшча гатовая прыняць рэзкія меры — ажно да поўнага закрыцця мяжы, мяркуе Каміль Клысіньскі.

«Калі польскія ўлады ўбачаць павелічэнне пагроз з боку Беларусі, а нарошчванне міграцыйнага крызісу і ёсць адной з такіх пагроз, то поўнае закрыццё меж магчыма. Усё залежыць ад паводзін беларускага боку — мяч на ягоным баку».

Ён дадае пры гэтым, што поўнае закрыццё меж усё ж не самы рэалістычны варыянт.

«З майго пункту гледжання, гэта магчыма толькі ў выпадку эскалацыі, пры рэзкім узмацненні пагроз з боку Беларусі. Міграцыйны крызіс, паўтаруся, адна з такіх пагроз».

Мігранты ў Беларусі, 2021 год. Фота: сацсеткі

«А беларусы гатовыя? А рэжым гатовы да рэакцыі ў адказ? — задае сустрэчнае пытанне Віціс Юрконіс. — Захацелася паўтарыць пралік 2021 года? Яшчэ крыху, і Беларусь пачне запрашаць працоўную сілу з другіх кантынентаў, бо чалавечы капітал на вачах растае ў Беларусі. Самі прадстаўнікі рэжыму разумеюць, што няма каму працаваць».

Якія стратэгічныя наступствы можа выклікаць новы міграцыйны крызіс?

Наступствы ўжо ёсць, заўважае Каміль Клысіньскі.

«Пабудаваная сцяна ўздоўж мяжы з Беларуссю, якой раней не было. Яна не была цалкам празрыстая (бо гэта мяжа з Еўрасаюзам і НАТА), але была больш добрасуседская. Але пасля міграцыйнага крызісу 2021 года даверу засталося вельмі мала, я б сказаў, яго ўвогуле не засталося».

У выпадку, калі Лукашэнка паўторыць міграцыйны крызіс, можна чакаць узмацнення кантролю на мяжы і амаль поўнага яе закрыцця. 

Віціс Юрконіс мяркуе, што ў гэтых разважаннях магчымасці рэжыму Лукашэнкі перабольшваюцца.

«Узмацненне памежнага кантролю прама ўплывае на патокі кантрабанды. Ці гатовы Лукашэнка ахвяраваць тытунём? Мы бачылі мноства нерацыянальных рашэнняў, але гэтае стала б найвялікшым глупствам.

І не зусім зразумела, з якіх прычын Іран пайшоў бы на гэта, трымаючыся за ручкі з Аляксандрам Лукашэнкам», — выказваецца Юрконіс.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць