Грамадства1414

У каго цяпер даныя беларусаў, што пісалі ў чат-бот плана «Перамога»?

Пытанні, у чыіх руках такія даныя, ці абароненыя яны, застаюцца злабадзённымі ў святле расколу ў «Байполе». «Наша Ніва» папрасіла адказаць на іх бакі канфлікту. 

Падпалкоўнік Станіслаў Лупаносаў кажа, што кантакты беларусаў, якія пісалі ў «Байпол», знаходзяцца ў бяспецы.

«Чат-бот і кантроль над серверамі плана «Перамога» знаходзяцца ў законных уладальнікаў, як і раней, а таксама ў спецыялістаў, якія прайшлі ўсе патрэбныя праверкі, у тым ліку і паліграф, і маюць доступ да работы з гэтымі данымі», — адзначае ён.

З адказу Лупаносава вынікае, што гэтыя даныя кантралюе зарэгістраваная ў Польшчы «Fundacja Bypol». Яе прэзідэнтам з 23 жніўня 2022 года з'яўляецца Аляксандр Азараў. Сябрамі праўлення арганізацыі застаюцца Станіслаў Лупаносаў, Уладзімір Жыхар, Мацвей Купрэйчык.

Апошнія два, па словах Лупаносава, нядаўна адмовіліся праходзіць паліграф.

Заяву Купрэйчыка, што «Байпол» пакінула 80 працэнтаў сяброў арганізацыі, Станіслаў Лупаносаў устрымліваецца каментаваць.

Ён кажа, што падтрымлівае зварот Аб’яднанага пераходнага кабінета з заклікам часова ўстрымацца бакам ад «любых бягучых каментароў і інтэрпрэтацый».

Каментар Купрэйчыка наконт даных беларусаў «Наша Ніва» на момант публікацыі не атрымала.

Пра канфлікт у аб’яднанні былых супрацоўнікаў сілавых структур, якія падтрымалі пратэст у 2020 годзе, стала вядома 8 чэрвеня.

У гэты дзень зʼявілася відэа кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, у якім ён заявіў, што арганізацыя страціла кантроль над сваім ютуб-каналам і акаўнтамі ў сацыяльных сетках. Азараў абвінаваціў у завалоданні імі супрацоўніка «Байпола» Мацвея Купрэйчыка і «групу асоб», звязаных з ім. Прычынай канфлікту ён назваў адмову некаторых супрацоўнікаў праходзіць паліграф.

Купрэйчык назваў іншую прычыну — фінансавую непразрыстасць арганізацыі.

Увечары 8 чэрвеня Аб’яднаны пераходны кабінет выдаў кароткі каментар пра канфлікт у «Байполе». Было абвешчана: так як «Байпол» звязаны з Кабінетам, то апошні «пачынае праверку з мэтай вывучэння абставін гэтай сітуацыі, выпрацоўкі высноў і прыняцця адпаведных рашэнняў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе»

Храналогія канфлікту ў «Байполе» — што за чым адбылося

«Узяў дубінку ў супрацоўнікаў і паказаў, як трэба біць». Байполавец — пра міністра Кубракова

Каментары14

  • Таронто
    09.06.2023
    Зоіші вас рабяты ўсіх у кегебе дзячце невераятныя сваім невераятным, зліваць ваша ўсе
  • Acab
    09.06.2023
    І галоўнае, сябры.
    Ўся гэтая міліцыя адмаўляецца камэнтаваць, недагаворвае, ўстрымліваецца, бо несправаздачная вам, тым хто даверыў свае даныя (тут, канешне, асобны сьмех, як ў паўночнаамэрыканскіх штатах, ня маючы ня тое што спісу нумароў пашпартоў, а і самых пашпартоў, перамаглі ў грамадзянскай вайне), а справаздачныя тым, хто ім гранты плаціць. Пакідаю па-за ўвагай, наколькі маральна стасоўна амэрыканскага ці там эўрапейскага падаткаабкладанага на яго карку спрабаваць разьвязаць свае праблемы, гэтае разьвязаньне на такі капыл і немажлівае, і вы ня ведаеце, хто нібыта былы мміліцыянтам плаціць і якія перад імі мэты выстаўляе
  • Ябацька
    09.06.2023
    Чуйсвую я с такими пераможцами дапераможваемся, что будет одна альтернатива - в единый могучий

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць