Грамадства22

У дзень народзінаў Марыны Золатавай «Рэпарцёры без межаў» маюць намер перадаць у беларускія амбасады лісты ў яе падтрымку

Заўтра ў галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай — дзень народзінаў. У сакавіку 2023 года ёй прысудзілі 12 гадоў калоніі.

У дзень нараджэння галоўнага рэдактара разгромленага ўладамі партала tut.by Марыны Золатавай, якая адбывае 12-гадовы тэрмін зняволення і 6 лістапада сустрэне там 46‑ы дзень нараджэння, міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» мае намер перадаць у беларускія амбасады ў некалькіх краінах лісты і паштоўкі ў яе падтрымку, піша «Позірк».

Акцыя стартавала 6 верасня. Пасланні на адрас Золатавай збіралі аддзяленні «Рэпарцёраў без межаў» у Германіі, Аўстрыі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, ЗША, на Тайвані, а таксама галаўны офіс у Парыжы.

«Цяпер як ніколі важна мабілізавацца на падтрымку прадстаўнікоў беларускіх СМІ, такіх як Марына Золатава», — заяўляў у сувязі з пачаткам акцыі выканаўчы дырэктар нямецкага аддзялення «Рэпарцёраў…» Крысціян Мір.

Аддзяленне заклікала прыйсці 6 лістапада да беларускай амбасады ў Берліне і запатрабаваць вызвалення Золатавай.

Марына Золатава і гендырэктар Tut.by Людміла Чэкіна падчас вынясення прысуду. Фота: Tut.by

Марына Золатава была затрыманая 18 мая 2021 падчас пагрому Tut.by. У сакавіку 2023-га прыгаворана да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў нявыплаце падаткаў, распальванні варожасці і прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы. У кастрычніку 2022 года ўключана ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці», у жніўні 2023 года — у пералік асоб, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці». Праваабарончая супольнасць прызнала Золатаву палітзняволенай.

У месцах пазбаўлення волі найбольш вядомых палітвязняў нярэдка абмяжоўваюць у ліставанні. Праваабаронцы выказваюць заклапочанасць, што пра шмат якіх палітвязняў інфармацыі няма месяцамі.

Каментары2

  • баж
    05.11.2023
    "Завершился еще один год, который стал рекордным по количеству журналистов, заключенных в тюрьму за выполнение своих профессиональных обязанностей. Ежегодная перепись Комитета по защите журналистов показала, что по состоянию на 1 декабря 2022 года 363 журналиста были лишены свободы — это новый мировой рекорд, который  превышает прошлогодний на 20% и знаменует собой еще одну мрачную веху в ухудшающемся медийном ландшафте.
    В пятерку крупнейших тюремщиков журналистов в этом году входят Иран, Китай, Мьянма, Турция и Беларусь соответственно.
    ...
    В разных странах – от России до Никарагуа и Афганистана, независимые СМИ были уничтожены, поскольку репортеры бегут в изгнание или, запуганные, прибегают к самоцензуре. И хотя стратегии подавления в этих странах различаются, случаи, задокументированные в переписи КЗЖ, имеют общую черту официальной жестокости и мстительности."

    Беларусь на першым месце ў гэтым ганебным спісе. чаму? таму што ў нас найбольшая колькасць зняволеных журналістаў у суадносінах да колькасці насельніцтва
  • баж
    05.11.2023
    не магу прывесці цытату дакументальна. мажліва яна недзе і захавалася...
    але гэта тое, што пачула па рыдыё (было гэта ў мінулым тысячагодзі)

    мая памяць захавала. даслоўна :
    'я таки чуствительны и ранимы, а ани [журналісты] миня абижают'

    вось вам псіхатып. псіхапата. як на далоні


    да журналістаў у яго асобая непрыязнь

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»19

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці15

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»19

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць