Культура11

Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА

Спецыялісты здолелі вярнуць хараство абразу, які быў у безнадзейным стане. Аўтарства прыпісваюць Францішку Смуглевічу, пачынальніку беларускай жывапіснай школы.

Абраз Маці Божай да і пасля рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы

Моцна пашкоджаны абраз Маці Божай Анёльскай адшукалі ў пачатку 2020-х у капліцы, што стаіць на могілках у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. Велізарны абраз памерам 340х180 см, які ляжаў у кутку сціплай капліцы, прызначаўся яўна не для яе. Палатно было разарванае на шматкі, а сам жывапіс моцна пацямнеў у неспрыяльных умовах, так што малюнак ледзь чытаўся — здавалася, што безнадзейны выпадак.

Стан абраза перад рэстаўрацыяй. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы
Стан абраза перад рэстаўрацыяй. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы
Херувім. Стан абраза перад рэстаўрацыяй. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы

У сакавіку 2021 года абраз аддалі на рэстаўрацыю. Майстар-рэстаўратар Аляксандр Лагуновіч, загадчык сектара рэстаўрацыі старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея, здолеў аднавіць твор мастацтва ва ўсім яго харастве. Вярнуўся да парафіі ён толькі цяпер. Агульны кошт складанага аднаўлення абраза склаў 7,5 тысячы даляраў. Цяпер ён зойме пачэснае месца ў галоўным алтары новага касцёла ў Стоўбцах, узведзенага высілкамі дзейнага ксяндза Ігара Лашука. 

Стан абраза перад рэстаўрацыяй. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы

Калі будучыня абраза зразумелая, то ў ягонай гісторыі больш белых плямаў. Выказваюцца меркаванні, што твор можа належаць пэндзлю Францішка Смуглевіча, найбольш выдатнага беларускага мастака канца XVIII стагоддзя, але гэтыя здагадкі пакуль не знайшла свайго пацвярджэння. Да таго ж у Смуглевіча была нямала вучняў, манера якіх падобная да манеры іхняга настаўніка.

Абраз Маці Божай Анёльскай пасля рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук суполка Парафія Св. Казіміра Стоўбцы

Дакладна невядома, адкуль ён мог узяцца. У парафіі лічаць, што абраз вісеў у галоўным алтары аднаго з касцёлаў на Стаўбцоўшчыне. Першапачаткова меркавалі, што ён вісеў у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі канца XVI стагоддзя ў той самай Дзераўной. Але апошнія архіўныя даследаванні паказалі, што ў інвентарах гэтага касцёла такі абраз не згадваецца, але згадваецца ў інвентарах старога касцёла ў вёсцы Налібакі, за пару кіламетраў ад Дзераўной. 

Стары касцёл Святога Барталамея ў Налібаках. Фота: Powiat oszmiański: materjały do dziejów ziemi i ludzi

Драўляны барочны касцёл у Налібаках быў пабудаваны ў 1699 годзе. За польскім часам ён стаў замалым для парафіі і побач у 1935 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які быў скончаны толькі ў 1994 годзе. За час вайны вёска зведала дзве трагедыі. Спачатку ў маі 1943 года савецкія партызаны ўчынілі ў вёсцы расправу над польскімі партызанамі і мясцовымі жыхарамі, забіўшы 129 чалавек. У жніўні падчас карнай аперацыі «Герман» вёску спалілі ўжо нацысты, пры гэтым забіўшы мясцовых ксяндзоў і спаліўшы стары касцёл.

Магчыма, што вернікам удалося схаваць гэты абраз ад знішчэння ў могілкавай капліцы ў суседняй Дзераўной, дзе яго і выявіў стаўбцоўскі ксёндз.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Mafkees
    26.04.2024
    Очень очень круто. Респект тем кто смог такое сделать. Я даже не представляю как они так смогли.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць