Грамадства11

Прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

20 мая праваабаронцы прызналі палітвязнямі 10 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1374 чалавекі.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла, Сяргей Кулеша.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1374 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары1

  • это не правааборонцы а мудакі
    20.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць