Грамадства1616

Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня

Прарасійская арганізацыя «Рух Саюз», якую ўзначальвае вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі Сяргей Лушч, накіравала звароты ў Палату прадстаўнікоў і Мінгарвыканкам з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 верасня, піша Sputnik.

Сяргей Лушч

Каментуючы гэтую ініцыятыву, Лушч заявіў, што на гэты зварот яго з паплечнікамі падштурхнула перайменаванне ў Адэсе вуліцы Беларускай у вуліцу Каліноўскага. Адначасова з гэтым збіраюцца подпісы пад адмысловай петыцыяй.

Паводле прарасійскага актывіста, Каліноўскі «не з'яўляецца ніякім народным змагаром за свабоду Беларусі. Гэта каласальная фальсіфікацыя». А змагацца з ягоным ушанаваннем трэба «вучачыся на памылках да 2020 года».

Лушч падкрэсліў, што перайменаванне вуліцы будзе сімвалічным на 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Каментары16

  • Шып
    28.05.2024
    Раней, на запыты і петыцыі грамадзян перайменаваць вуліцы камуністычных катаў, ці каб надаць той ці іншай вуліцы напрыклад імя Васіля Быкава, лукашэнкаўскія ведамствы адказвалі, што на гэта няма сродкаў, што гэта выкліча затраты як ў дзяржаўных структур (змяніць шыльды, мапы, маршруты, паказальнікі, агучванне ў транспарце і гд) так і ў грамадзян і бізнеса, якія жывуць ці вядуць бізнес на гэтай вуліцы. Паглядзім што зараз яны адкажуць гэтаму неанацысту - любіцелю ўсяго расійскага. І яшчэ, ці спытаў ён жыхароў вуліцы Каліноўскага?
  • касінер
    28.05.2024
    Так героем Калиновского сделали ещё коммунисты в СССР. Лушч что-то имеет против СССР? Обвиняет советских историков в фальсификации? Давай, договаривай. 
  • баец ПКК
    28.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць