Грамадства55

Пранкер Бохан правёў новы розыгрыш, які беларускія настаўнікі дастойна вытрымалі. У адрозненне ад расійскіх

Вядомы пранкер, былы настаўнік гісторыі Уладзь Бохан, які ўжо некалькі гадоў займаецца тым, што на жывых прыкладах дэманструе, што ў беларускіх і расійскіх школах як іх кіраўніцтва, так і простыя педагогі гатовыя выканаць любы, нават самы абсурдны загад зверху, правёў новы эксперымент. І гэтым разам ягоныя вынікі больш натхняльныя, чым заўсёды. 

Гэтым разам Бохан стварыў такую легенду: у рэгіёне ствараецца фактычна лагер для перавыхавання патэнцыйных «экстрэмістаў», і цяпер трэба вывучыць патэнцыйную колькасць дзяцей, дастойных змяшчэння туды. Прыкідваючыся, як заўсёды, прадстаўніком вышэйшага начальства, ён запатрабаваў у кіраўніцтва школ падаць адпаведную інфармацыю з асабістымі звесткамі нелаяльных вучняў і іх бацькоў.

Адпаведныя запыты былі разасланыя як у беларускія, так і расійскія школы. І адказы на іх таксама былі, але не тыя, на якія разлічваў пранкер. Замест спісаў з прозвішчамі вучняў на электронную скрыню сталі прыходзіць адпіскі, што ва ўстановах няма патэнцыйных «экстрэмістаў».

«Прычым аналагічная сітуацыя была як у РБ, так і ў РФ, толькі нашы, у адрозненне ад расійскіх калегаў, яшчэ замарочыліся і аформілі гэта як дакумент, другія ж проста адказвалі паведамленнем на пошту», — канстатуе Бохан.

Што стала прычынай такога выніку, задаў ён пасля таго пытанне. Уключыўся маральны складнік, ці тут больш працуе бюракратычная боязь за тое, што за наяўнасць у школе патэнцыйных «экстрэмістаў» могуць быць праблемы і ў яе адміністрацыі, якая гэта дапусціла? 

Таму ў паўторных лістах пранкер удакладніў крытэрыі патэнцыйнай небяспечнасці вучняў: нізкая паспяховасць, дрэнная дысцыпліна, захапленне сацыяльнымі сеткамі і непадтрымка дзейнай улады (для Беларусі) і т. зв. «СВА» (для Расіі).

Аднак з беларускімі школамі не спрацавала і гэта: яны ўсё адно прыслалі адпіскі. А вось у Расіі новы падыход часткова спрацаваў: ліцэй з падмаскоўнага Краснагорска назваў аднаго патэнцыйнага «экстрэміста», а гімназія з Камсамольска-на-Амуры прыслала цэлы спіс.

«Дзеля аб'ектыўнасці варта дадаць, што тых, хто падаў адпіскі, было больш, чым тых, хто «здаў». Абсалютная гэта велічыня, ці гэта дынаміка, думаць вам», — завяршыў сваё апісанне новага эксперыменту Уладзь Бохан.

@nashanivanews Галоўны ліцэй Беларусі перайменавалі ў гонар савецкага чэкіста #лицейбгу #беларусь #ссср #нашаніва #белорусы #школьники ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Каментары5

  • ром
    18.06.2024
    то есть... расийскай апазицыи яшчэ можно на нешта различвать)))
  • мясцовы2
    18.06.2024
    Імаверней гэта выпадковасць, або проста не былі падрыхтаваныя, таму і зрабілі адпіскі, што экстрэмістаў і неблагонедёжных няма. Тобок як звычайна - схлусілі і выкруціліся.
  • Дзяцел
    18.06.2024
    ром, ты артыкул хоць пачытаў?

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць