Грамадства66

У Асмалоўцы сапсавалі фасады гістарычнага дома. Усё па законе

Кварталы ўтульнай пасляваеннай забудовы ў цэнтры Мінска былі ўзятыя пад ахову законам. Праўда, сам закон, як выявілася, аказаўся крывым. 

Уласнік прабіў вялікія вокны, якія сапсавалі выгляд гістарычнага дома па вуліцы М. Багдановіча, 22. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У пасляваенным двухпавярховым доме на рагу вуліц М. Багдановіча і Кісялёва (№ 22 / 51) новы ўласнік памяшкання на першым паверсе прабіў чатыры вялікія праёмы да ўзроўню падлогі, якія сказілі выгляд гістарычнага будынка. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына».

Дом па вуліцы М. Багдановіча, 22. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, раскіданых па кварталах за Оперным тэатрам. Тады пад ціскам грамадскасці ў зоны аховы трапіла і забудова Асмалоўкі, якую праз адсутнасць афіцыйнага статусу помніка архітэктуры спрабавалі перыядычна забудаваць новым жытлом.

У дакуменце было прапісана, што забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў усіх пасляваенных будынкаў Асмалоўкі, якія ствараюць непаўторны антураж раёна.

Усе дамы ў Асмалоўцы, хоць не з'яўляюцца афіцыйнымі помнікамі, былі прызнаныя каштоўнымі. Фота: праект зон аховы

Але цяпер выявілася, што ў дакуменце, зацверджаным Міністэрствам культуры, маецца грубая памылка: у рэгламентах для квартала ў межах вуліц М. Багдановіча, Кісялёва, Чычэрына і Камуністычнай адбылася блытаніна — пазначаны дамы, якія знаходзяцца ў суседнім квартале. 

Складальнікі праекта зон аховы двойчы прапісалі адны і тыя ж адрасы для розных кварталаў, незнарок пазбавіўшы ўсе дамы ў адным з іх якой-небудзь аховы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Гэтая памылка азначае, што ніводны з дамоў у гэтым квартале нічым не абаронены, а значыць з імі можна рабіць, што заўгодна: надбудоўваць, прабіваць любыя праёмы, збіваць дэкор ці проста абшыць керамагранітнай пліткай — ніякай адказнасці за гэта не будзе. 

Каментары6

  • Acab
    25.08.2024
    Калі лукашэнкавыя міні там нешта меншыя лукашэнкі за канал Спадчыну
  • Acab
    25.08.2024
    Як гэта людзі могуць з дамамі рабіць, што заманецца людзям?!
    Абуральна, праўда? Во падлукашэнкі нядбайныя!
    Ў Вольнай Беларусі забаронім сваволю.
  • CV
    25.08.2024
    Acab, у Беларусі мусіць быць не воля, а справядлівы закон. Культурныя каштоўнасці зберагаюць, бо гэта агульная спадчына. А такіх вось "бізнэсменаў" караюць па законе.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць