Свет77

Трамп заявіў, што экс-дзяржсакратар ЗША Пампеа не будзе працаваць у новай адміністрацыі

Дональд Трамп абвясціў, што ў ягонай будучай адміністрацыі не будзе працаваць ягоная былая суперніца Нікі Хэйлі і экс-дзяржаўны сакратар Майк Пампеа.

Дональд Трамп. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Пра гэта ён напісаў у сваёй сетцы Truth Social.

«Я вельмі любіў і цаніў працу з імі раней і хацеў бы падзякаваць ім за іх службу нашай краіне. Вернем Амерцы веліч!» — напісаў Трамп.

Прычыны свайго рашэння ён не тлумачыў.

Нікі Хэйлі летась пачынала ўласную прэзідэнцкую кампанію, але ў выніку знялася на карысць Трампа. Пры ім яны працавала пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН.

Былы дзяржсакратар Майк Пампеа лічыцца адным з галоўных замежнапалітычных дарадцаў Трампа. Меркавалася, што ў новай адміністрацыі ён можа стаць міністрам абароны. У 2020-м Пампеа наведваў Беларусь.

Хэйлі і Пампеа раней выказваліся за тое, каб ЗША і далей падтрымлівалі Украіну.

Пакуль Трамп абвясціў аб прызначэнні толькі кіраўніцы апарата Белага дома — ёй стане Сьюзэн Уайлз. Яна будзе першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Каментары7

  • Хай
    10.11.2024
    пампезны украiну i далей доiць
  • Acab
    10.11.2024
    Ўчора спадар Руды Трамп абяцаўся зруйнаваць практыку калі ўчылка падгаворвае малыя дзеці бяз ці нават насуперак волі бацькоў рабіць руйнавальныя апэрацыі зьмены полу, вядома, ўчылка (там параўчылак кодла ў школе - псыхалягіня, сацыялягіня, мне навошта ў гатунках знацца) грошай ў ўчылкі - што падаткавік адшкадаваў з адабранага ў людзей. Таму блякатары пубэрату і зьмены полу (напраўду ж - калецтва геніталіяў) за бюджэтны рахунак.

    Нячысьцікаў з іхімі марамі абагульненьня дзяцей трушчыць, назіраць гэта прыемна Маленькаму Акабчыку.

    АЛЕ!

    Спадар Руды Трамп напраўду ня зносіць дзяржаўнае школы, абагульненьне дзяцей працягваецца, зьмест неадукацыі вызначаецца не бацькамі, а райана (амэрыканскім аналягам).
    Так, вычварэнскі зьдзек зьмены полу мо і дасца прыпыніць, але дзеці гэдак жа адымацьмуцца ў бацькоў і аддавацьмуцца ўчылкам ў шаломах з фальгі.

    Не пераацэньвайце спадара Рудога Трампа. Самыя распрыгоньвайцеся. Прыпыніце хціва марыць пра адукацыю за чужы кошт, перастаньце ўспрымаць школы, як скрынкі захоўваньня дзяцей, пакуль вы на працы, не давярайце прызначанай, а не абранай вамі ўчылцы.
    Зьвяртайцеся да беспасярэдняга выбару і самастойнай аплаты настаўнікам вашым дзецям. Напрыклад, анляйн. І енк пра мала белмовы спыніцца, купіце столькі гадзін на тыдзень, як лічыце трэба. І тое ж, даваць сэкспрасьвету ці крэацыянізм. Розныя бацькі адпаведна сваім мэтам вызначаць сваім дзеткам, а не раённыя рэфэрэндумы плюс-мінус гадзіна геаграфіі ў школе.

    Досыць, кемнаму досыць.

    Ня дзякуйце.
  • Ботам
    10.11.2024
    Acab, Расійскі бот, валі адсюль на срувясну са сваім крывым перакладам, напісаным нават не чалавекам. Цябе нават "штучным інтэлектам" не назавеш, бо "інтэлект" гэта дакладна не пра цябе.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»23

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»23

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць