Свет44

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная

Украінскі музыка, лідар гурта «Бумбокс», а цяпер абаронца Украіны Андрэй Хлыўнюк адмовіўся ад прэстыжнай прэміі Магніцкага.

Фота: Андрэй Хлыўнюк / Facebook

Хлыўнюк у фэйсбуку падзякаваў заснавальнікам і журы ўплывовай міжнароднай прэміі Магніцкага. 

Пры гэтым музыка адзначыў, што не можа прыняць гэтую ўзнагароду побач з іншымі лаўрэатамі, якія не выступаюць за пастаўку Украіне заходняй зброі для абароны ад агрэсара.

«Як бацька дваіх дзяцей, якія жывуць пад ракетнымі ўдарамі, і радавы Сіл абароны Украіны (ударнага падраздзялення БПЛА патрульнай міліцыі Херсона), я не магу атрымаць гэтую ўзнагароду разам з іншымі лаўрэатамі, якія «не ўпэўнены» ў неабходнасці забяспечыць маю краіну заходняй зброяй, жыццёва неабходнай для адпору расійскай агрэсіі», — напісаў ён.

Сярод сёлетніх лаўрэатаў прэміі Магніцкага - удава Аляксея Навальнага Юлія. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Мужнасць пад агнём». У канцы кастрычніка ў інтэрв'ю Die Zeit Навальная выказала сумнеў у правільнасці паставак Украіне заходняй зброі, бо «бомбы б'юць і па расейцам».

Прэмія Магніцкага была заснавана ў 2015 годзе брытанскім фінансістам і актывістам Уільямам Браўдэрам. Яе ўзнагароджваюць за журналісцкія расследаванні і барацьбу за правы чалавека.

Каментары4

  • маскавіты штучна створаны народзец
    18.11.2024
    Магніцкі ж быў маскавіт, якога маскавіты закатавалі ў турме. Дык навошта даваць прэмію яго імя украінцам, маскавітаў узнагароджвайце.
  • Удаў Навальнага
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Пан Януш
    19.11.2024
    Ну отказался кто то и что? Бумбокс какой то ... Нам то зачем это новость? Зачем нам новости об этой Украине? Есть ресурсы другие для этого

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць