Ежа1919

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў

Марына з Магілёва разам з мужам і дачкой паляцела на адпачынак у Дубай. Пад дэвізам «Ашчадзіў — значыць, зарабіў» яна прывезла з сабой поўны чамадан беларускіх прадуктаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра свае прыгоды жанчына расказала ў тыктоку.

У першы дзень адпачынку, пачаўшы распакоўваць чамадан, яна пажартавала: «Хаця б каўбасе пакажу Дубайск». Колькасць ежы, якую сям’я прывезла з сабой у адпачынак, не можа не ўразіць. Акрамя каўбасы, у чамадане бачны некалькі відаў сыру, грэчка, селядзец, кансервы, макароны, тварог, печыва, згушчонка, сокі, шакалад ды іншыя прысмакі. І лідскі квас з пітной вадой «Дарыда» знайшоўся!

— Мяне ўсюды прапускаюць. Я сказала, што мне больш за ўсіх трэба. Ты сам сказаў, што бюджэт абмежаваны. Зэканоміў — значыць, зарабіў. Па-другое, дзе я тут нармальныя прадукты куплю? — кажа Марына мужу.

— Ты нават масла ўзяла, — замілоўваецца той.

@krautsova_mari Первый день в Дубае Разбираем чемоданы #распаковка #продукты #дубай ♬ оригинальный звук - KraMa Марина Кравцова

Марына прадэманстравала, што ўзяла і сала, і хлеб.

— А ты піва ўзяў? Не? Дык чаго ехаў?

За тры дні відэа набрала ў тыктоку каля 270 тысяч праглядаў і больш за 5 тысяч лайкаў. Каментатары ў захапленні. Самы папулярны каментарый такі: «Берагчы трэба такую разумную жанчыну. Як змагла ўсё правезці».

Шмат хто зайздросціць той каўбасе: «Нават каўбаса бачыла Дубай… А я не бачыла…». А цёзка аўтаркі роліку падзялілася сваім досведам: «У гэтым годзе таксама вазіла каўбасу Грузію паказаць. Каўбасе спадабалася, і яна там засталася».

Каментары19

  • Жвір
    26.11.2024
    Дык не ляцелі б у Дубай увогуле, эканоміць дык эканоміць. У якімсьці санаторыі, пад Уздой, было б танна, і любімых прадуктаў удосталь.
  • бабруйчанін
    26.11.2024
    У ААЭ Дубай ці Фуджэра сняданак вячэра хапае Але калі дзіця то запас бяды ні чыніць
    .За гарбату калі жадаешь у дадатак 7- 10 $ да ну і каб заварная ))
    Таму і 1 і другі і ...акрамя чорнай гарбаты без дадаткаў я нічога ні браў у номер Папярэдзіла першы раз тур аператарка. і дуті фрі зразумела ))
    І дагэтуль алкаголь у схаваных ад вачэй крамах на ускрайку прадавал
    З 2020 у Дубаі пачалі у супермаркаце цокальных паверхах адчынілі алкамаркеты Па пашпартам Казаху ні прадалі таму пайшоў насустрач )) Зараз ні ведаю)))
  • Удивительно
    26.11.2024
    Какая мещанская дичь.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць