Вайна

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

Украінскія войскі ўпершыню правялі наземную атаку выключна з выкарыстаннем беспілотных наземных транспартных сродкаў і дронаў FPV. Аперацыя падкрэслівае імкненне Украіны ўкараняць тэхналагічныя інавацыі для вядзення баявых дзеянняў, піша Украінская праўда са спасылкай на ISW.

У сваёй справаздачы за 20 снежня Інстытут вывучэння вайны спасылаецца на прэс-сакратара брыгады «Хартыя» Нацыянальнай гвардыі Украіны, сяржанта Уладзіміра Дзягцярова, які паведаміў пра атаку Сіл абароны Украіны на пазіцыі расійскіх акупантаў каля вёскі Ліпцы, што знаходзіцца на поўнач ад Харкава.

Дата атакі не называецца, як і дакладныя пазіцыі, на якіх праходзілі баявыя дзеянні. Паведамляецца, што ўкраінскія сілы выкарысталі дзясяткі рабатызаваных сістэм, у тым ліку беспілотныя апараты, аснашчаныя кулямётамі, а таксама дроны для ўстаноўкі і абясшкоджання мін на пазіцыях праціўніка. У выніку аперацыі расійскія пазіцыі былі паспяхова знішчаны.

«Гэтая атака стала прыкладам выкарыстання асіметрычных ударных магчымасцяў, якія Украіна актыўна развівае, каб кампенсаваць абмежаванні ў чалавечых рэсурсах», — адзначаюць аналітыкі.

«Украінскія афіцыйныя асобы неаднаразова падкрэслівалі намаганні Украіны, накіраваныя на выкарыстанне тэхналогій і асіметрычных ударных магчымасцяў для кампенсацыі абмежаванняў у чалавечых рэсурсах, у адрозненне ад гатоўнасці Расіі ісці на значныя ахвяры дзеля нязначных тэрытарыяльных здабыткаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У справаздачы таксама гаворыцца, што ўкраінскі Генеральны штаб паведаміў пра завяршэнне выпрабаванняў новых беспілотнікаў, падключаных да аптавалаконных кабеляў. Такія апараты больш устойлівыя да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія актыўна выкарыстоўвае Расія.

Украінская кампанія, якая займаецца вытворчасцю беспілотнікаў, паведаміла, што нядаўна сабрала прататып першага FPV-дрона, створанага выключна з кампанентаў, вырабленых ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»23

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»23

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць