Здарэнні1414

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў

25 снежня а 17:29:15, калі неба яшчэ заставалася светлым, тры камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі супербалід з яркасцю, блізкай да поўні. Ён праляцеў над Мінскам і прызямліўся паблізу Смалявічаў у выглядзе метэарыта, піша kraj.by

Ілюстрацыйнае фота

Агульная маса выпалага метэарытнага рэчыва ацэньваецца ў некалькі кілаграмаў.

Разлічана траекторыя палёту метэарыта і верагоднае поле яго выпадзення. Фрагменты метэарыта меркавана выпалі па лініі вёсак: Рабы Слуп (10—50 грам), Прысынак (50—150 г), Калюга (150—300 г), Чорны лес (300—500 г), Высокія Ляды (500 г — 1 кг).

Мясцовым жыхарам прапануецца звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, якія могуць ляжаць на паверхні. Метэарыт можа мець наступныя характарыстыкі:

  • чорная апаленая корка з расколінамі або сколамі.
  • чорная матавая або карычневая ржавая паверхня.
  • ён прыцягваецца магнітам, шчыльны і не рыхлы.

Сведчанні падзення і фотаздымкі знойдзеных камянёў, якія нагадваюць метэарыт, просьба дасылаць на электронную пошту Мінскага Планетарыя [email protected] або ў Telegram-групу. Таксама пажадана запісваць і дзяліцца GPS-трэкамі пошукаў.

Знойдзены метэарыт мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым метэарытам на тэрыторыі Беларусі.

19 студзеня з дапамогай валанцёраў ужо былі арганізаваны першыя пошукі.

Каментары14

  • Астраном
    20.01.2025
    Гэта знак! Знак таго, што будзе пераварот перад выбарамі!
  • Жвір
    20.01.2025
    Шукайце пільна, бо вядома, што метэарыт складаўся з дыяментаў і золата. Каму пашанцуе, той купіць 7 кватэраў у Менску, лёгка.
  • Барадзед
    20.01.2025
    Астраном, пойдем в крестовый поход.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць