Эканоміка33

Масавая гібель жывёлы ў Магілёўскай вобласці. Пракуратура завяла дзясяткі крымінальных спраў

За год падзеж пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў асобных раёнах вырас больш чым на 40%.

Дзякуючы прадстаўленню пракуратуры Магілёўскай вобласці на адрас Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі, копіяй якога арганізацыя «Белпол» падзялілася з «Нашай Нівай», стала вядома пра маштабы гібелі буйной рагатай жывёлы ў Магілёўскай вобласці. У студзені 2024 года па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Як паведамляе пракуратура, у працэсе расследавання справы органамі пракуратуры сумесна са следчымі было праведзена 572 агляды жывёлагадоўчых комплексаў. Ва ўсіх 137 сельгасарганізацыях рэгіёна выяўлены грубыя парушэнні тэхналагічных рэгламентаў і ветэрынарных норм.

Адной з прычын гібелі жывёлы называецца незабяспечанасць пагалоўя кармамі. Гаспадаркі вобласці сістэматычна не выконваюць заданні па нарыхтоўцы кармоў з траў. Аднак і нарыхтаванае не могуць захаваць.

Так, пракурор Слаўгарадскага раёна ў красавіку 2024 года знайшоў 92 рулоны сенажу ў поліэтыленавай плёнцы, якія засталіся ляжаць на заліўных лугах і згнілі.

У ААТ «Батаева» Хоцімскага раёна 800 тон нарыхтаванага корму прыйшлі ў непрыдатнасць праз разгерметызацыі сховішча. Супраць вінаватага дырэктара завялі крымінальную справу.

На сітуацыю дрэнна ўплывае і дэфіцыт кадраў. Так, у Чавускім раёне з 28 неабходных ветэрынараў працуе ўсяго 4! У некаторых гаспадарках ветэрынарных дактароў няма больш за 5 гадоў. У выніку галоўныя ветэрынары раёнаў вымушаны самі лячыць жывёлу замест выканання наглядных функцый.

Выпускнікі ВНУ не затрымліваюцца: толькі 51,4% маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і 32% выпускнікоў з сярэдняй спецыяльнай застаюцца працаваць пасля абавязковай адпрацоўкі.

Акрамя гэтага, моладзь не імкнецца заключаць дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы. У 2023 годзе замест запланаваных 259 такіх дамоваў на навучанне ў ВНУ было заключана толькі 116.

Пракуратура таксама выявіла факты гібелі жывёлы праз безадказнасць. Так, праз халатнасць дырэктара і галоўнага ветэрынара ААТ «Жорнаўка АГРА» Асіповіцкага раёна загінула 158 галоў жывёлы. Шкода склала больш за тысячу базавых велічынь. Супраць вінаватых завялі крымінальную справу.

Расследаванне крымінальнай справы паказала, што пашыраецца практыка ўтойвання кіраўнікамі падзяжу жывёлы. Так, за 2023 год па гэтым факце было заведзена 29 крымінальных спраў, у 2024 годзе — ужо 64.

Пракуратура звяртае ўвагу на адсутнасць неабходнага кантролю і бяздзейнасць чыноўнікаў. Так, на месцах замест таго, каб разабрацца з прычынамі гібелі жывёлы, чыноўнікі пішуць у вобласць фармальныя справаздачы. У выніку сітуацыя не толькі не змяняецца, але і пагаршаецца. За 11 месяцаў 2024 года ў 18 раёнах вобласці падзеж буйной рагатай жывёлы вырас яшчэ на 41,4% у параўнанні з 2023 годам.

Каментары3

  • Ой
    28.02.2025
    Из года в год всё одно и то же. Колхозник главный даже колхозы не может в порядок привести. Кто там будет за коровами смотреть если на 10 алкашей пару нормальных и зп рублей 800 максимум? Вот и итог. А все бояться частников, разве частник допустит массовой гибели животных и убытки?
  • Беларус
    28.02.2025
    А где те лукаботы, которые любят указывать на проблемы в Украине? В Украине даже во время войны нету такого падежа животных. Потому что там нету колхозов и «крепких хозяйственников» как в РБ, а есть украинские фермеры, есть частная собственность и частная земля, на которой работают настоящие хозяева. Поэтому у них и урожайность в разы выше, и надои, и качество, и прирост, и объемы производства и посевов. Частник никогда не допустит такого разгильдяйства.
    А лукашенковские чиновники и «крепкие хозяйственники», большинство которых имеет профильное образование в сельскохозяйственной академии, никак не могут навести порядок даже на родине своего вождя и в той сфере, где они получили образование.
  • даведка
    28.02.2025
    КГК, прокуратура, милиция, следователи, помощники, уполномоченные не могут разгрести весь навоз, в который превратил сельское хозяйство один Лукашенко.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць