Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае кандыдатуру свайго зяця і старшага дарадцы Джарэда Кушнера на пасаду кіраўніка апарата Белага дома. Пра гэта паведамляе Huffington Post са спасылкай на неназванага прадстаўніка Рэспубліканскай партыі, блізкага да амерыканскай адміністрацыі.
Кушнер і Трамп сустрэліся ў сераду, 12 снежня, каб абмеркаваць магчымае прызначэнне.
Крыніца адзначыла, што зяць амерыканскага прэзідэнта ў якасці аргументу паказаў на свой досвед у падрыхтоўцы рэформы крымінальнага заканадаўства і на магчымасць спрацавацца з дэмакратамі.
8 снежня прэзідэнт ЗША паведаміў, што дзейны кіраўнік апарата Белага дома Джон Келі пакіне сваю пасаду да канца года.
Дзед і бабуля Джарэда Кушнера паходзяць з Навагрудка, падчас вайны яны выжылі ў яўрэйскім гета.
На 4 ліпеня 2019 года ў Навагрудку запланавана адкрыццё Сцяны памяці, куды запрасілі Джарэда з сям'ёй. Сям'я Кушнераў фінансавала гэты праект, а бацька Джарэда Чарлз Кушнер неаднаразова наведваў Беларусь і дапамагаў музею.
Каментары