Улада9191

Шэсць апазіцыйных партый дамовіліся наконт адзінага кандыдата. Губарэвіч ці Севярынец?

У панядзелак, 27 студзеня, у гатэлі Crowne Plaza (Кірава, 13) пройдзе прэс-канферэнцыя лідараў апазіцыйных партый, якія дамовіліся паміж сабой адносна вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары — 2020.

Прымуць удзел Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Віталь Рымашэўскі (БХД), Ігар Барысаў (БСДП), Рыгор Кастусёў (БНФ), Мікалай Казлоў (АГП). Таксама ў працэсе вылучэння адзінага будзе ўдзельнічаць партыя «Зялёныя», кіраўніком якой быў нядаўна абраны Дзмітрый Кучук.

У панядзелак павінны быць агучаны механізм таго, як будзе абірацца адзіны кандыдат. Пакуль палітыкі трымаюць гэта ў строгай сакрэтнасці. Паміж сабой яны дамовіліся, што той, хто «салье» інфармацыю ў СМІ, будзе вымушаны заплаціць штраф у памеры 500 еўра.

Палітыкі абяцаюць, што працэдура вызначэння адзінага будзе адбывацца публічна і адкрыта, а не кулуарна. То бок прыняць удзел у вызначэнні змогуць многія, а не толькі лідары партый за зачыненымі дзвярамі.

На гэты момант сваё жаданне ўдзельнічаць у выбарах абвясцілі лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова.

Казус у гісторыі Кавальковай у тым, што яе кандыдатуру не падтрымала нават БХД, вылучыўшы Севярынца. Магчыма, сітуацыя вырашыцца ў бліжэйшую нядзелю, калі збярэцца нацыянальная рада БХД.

Сацыял-дэмакраты пакуль не вылучалі свайго прадстаўніка кандыдатам на выбары. Існуе невялікая верагоднасць, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшыя дні, бо на нядзелю прызначана пасяджэнне цэнтральнага камітэта партыі. «Зялёныя» на з’ездзе вырашылі, што не будуць вылучаць свайго кандыдата, аднак адзін з кіраўнікоў партыі сказаў «НН», што наўрад ці яны прамінуць такую магчымасць «прапіярыцца і пасцябацца».

Што тычыцца ўжо існуючых кандыдатаў, то, паводле звестак «НН», найбольшыя шанцы быць абраным адзіным кандыдатам на сёння ў Паўла Севярынца і Юрася Губарэвіча. Севярынец мае лепшую падтрымку сярод простых актывістаў, а вось Губарэвіч мае лепшыя расклады між кіраўнікамі структур.

«НН» стала вядома, што Беларускі нацыянальны кангрэс Міколы Статкевіча не будзе прымаць удзел у вызначэнні адзінага. Гэта значыць, што ўдзел не будуць прымаць і «Еўрапейская Беларусь», і прафсаюз РЭП, і «Народная Грамада», а таксама іншыя драбнейшыя арганізацыі.

Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін паведаміў, што яго не запрашалі ўдзельнічаць у гэтай працэдуры. Сам ён лічыць бессэнсоўным вылучэнне адзінага кандыдата, як і ўвогуле ўдзел у выбарах. «Колькі мы можам таптацца па адных і тых жа граблях», — адзначыў Калякін.

Не запрашалі да ўдзелу і кампанію «Гавары праўду». «Мы ўжо даўно прынялі рашэнне, што будзем вылучаць свайго ўласнага кандыдата, — кажа кіраўнік «ГП» Андрэй Дзмітрыеў. — Калі ад некалькіх апазіцыйных сілаў будзе абраны адзіны — гэта добра. Наша агульная мэта — перамены».

Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе, не пазней за жнівень.

Апытанка

Каментары91

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў6

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне14

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

Арыне Сабаленцы давялося вячэраць крэветкамі з прычыны блэкаўта ў Іспаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў6

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць