Меркаванні

Вядомы шоўмен выказаў захапленне жыхарамі беларускай правінцыі

Паэт, шоўмен, тэлевядучы Усевалад Сцебурака падзяліўся эмоцыямі ў фэйсбуку, якія ў яго выклікаюць жыхары малых гарадоў і мястэчак, якія выходзяць на пратэст. 

Самае вялікае маё ўражанне ў сёлетніх пратэсных падзеях ад сапраўднай беларускай правінцыі. Тая, пра якую Віктар Шалкевіч напісаў геніяльную і балючую сваю аднайменную песню, дзе «на шыбеніцах гайдаліся найлепшыя хлопцы», тая, вырачаная на галоту і беспрацоўе, высмактаная вялікімі гарадамі, пазбаўленая многіх дабротаў цывілізацыі, а часта і банальных ліхтароў на вуліцы, яна — маё уражанне №1!

Ланцуг салідарнасці ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку ў Вілейцы 13 лістапада

Маладзечна і Пінск, Жодзіна і Салігорск, Жлобін і Ганцавічы, дзясяткі гарадкоў, мястэчак і нават вёсак ­— вы мае героі!

Вы штораз робіце маленькі подзвіг.

У вас людзі выходзяць на пратэст, як на працу, нават не спадзеючыся трапіць у навіны ці хоць імклівую стужку буйнога тг-канала, перад разгонам ці арыштам. У вас пратэстоўцы вітаюцца за руку, бо вас можна пералічыць па галовах. У вас выйсці — азначае амаль аўтаматычна трапіць у поле зроку ці на суткі, бо няма натоўпу, дзе можна схавацца.

У вас радасць і страх дзеляцца між нямногімі і таму маюць высокі кошт.

Дзякуй табе, мая шляхетная Вялейка, што ты збіраешся ад самага пачатку! Што шыхтавала выканкамаўцаў у зале ДК, што стаяла ў ланцугах і збірала мітынгі, што годна ўшаноўвала памяць забітых — земляка Мікіты Крыўцова, а зараз Рамана Бандарэнкі…

Дзякуй вялейскім хлопцам, якія церпяць пераслед, штрафы, не вылазяць з сутак, але не маўчаць — Аляксей Сюдак, Андрэй Кудзік, Віталь Саланец, Павал Хаванскі і іншыя, тыя, з якімі маю гонар быць знаёмым, і тыя, каго ведаю завочна. Дзякуй вам, браточкі!

Трымайцеся! Мне мала што ёсць дадаць вам… Хіба адно: у слоўніку новай Беларусі слова прэзідэнт будзе зноў пісацца з малой літары, а вось Правінцыя назаўжды ­­— з вялікай!

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?7

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш4

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?7

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць