Інтэрнэт і СМІ

Хочаце знайсці ў інтэрнэце сваё каханне? Асцярожна, кібермахляры прыдумалі новую схему

Падчас пандэміі вырасла колькасць рамантычных афер у інтэрнэце, звязаных з імітацыяй закаханасці ў чалавека, каб заваяваць яго давер. Паралельна з гэтым выраслі і цэны на крыптавалюту. Усё гэта зрабіла крыпту добрым інструментам для кібермахляроў.

Фота: depositphotos.com.

Амерыканскія праваахоўныя структуры паведамляюць пра рост рамантычных анлайн-афер, звязаных з кібермахлярствам. Эксперты лічаць, што гэты тып махлярства нарадзіўся ў Кітаі, а пазней перабраўся ў ЗША і Еўропу. Яго кітайскай назва перакладаецца літаральна як «забой парася» — бо перад тым, як пазбавіць ахвяру грошай, яе «выкормліваюць» рамантыкай, піша New York Times.

Тыповыя ахвяры — маладыя адукаваныя жанчыны, якія карыстаюцца мабільнымі дадаткамі для знаёмстваў, напрыклад, праграмамі Tinder, Bumble і Hinge. Звычайна махляры знаходзяць ахвяру праз дадаткі, а потым спрабуюць перавесці камунікацыю ў WhatsApp. Паведамленні ў гэтым месенджары зашыфраваныя, таму іх больш цяжка адсачыць.

Пасля гэтага махляр закідвае ахвяру какетлівымі паведамленнямі, а потым пераводзіць размову на тэму крыптавалюты. Ён прадстаўляецца паспяховым экспертам па крыпце і прапануе паказаць ахвяры, як інвеставаць яе грошы, каб атрымаць добры прыбытак з малой рызыкай.

Потым махляр дапамагае ахвяры купіць крыптавалюту на легальным сайце і тлумачыць, як перавесці яе на фальшывы крыптаабменнік. Грошы ахвяры з’яўляюцца на тым рэсурсе, і яна пачынае «ўкладваць» іх у розныя крыптавалютныя актывы пад кіраўніцтвам махляра, пакуль ён нарэшце не збягае з чужымі грошамі.

Адметная рыса гэтага тыпу махлярства — тое, наколькі яно складанае. Некаторыя ахвяры расказвалі пра тое, што фальшывыя абменнікі выглядалі вельмі рэалістычна, там былі графікі з цэнамі на розныя крыптаактывы. Назвы і адрасы такіх абменнікаў часта змяняюць, і бывае, што ахвярам дазволена спачатку здымаць малыя сумы грошай, каб пазней ім было лягчэй рызыкаваць вялікімі сумамі.

Як кантраляваць, куды дзеці лазяць у Інтэрнэце. І якімі хітрасцямі дзеці абыходзяць кантроль

Саромеецеся свайго мінулага? Тлумачым, як выдаляць старыя допісы ў Instagram, Facebook і Twitter

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць