Вайна33

Актрысу Марыну Грыцук вывозілі з Кіеўшчыны ў Беларусь на танку

Беларуская актрыса, якая супрацоўнічала з украінскім гумарыстычным праектам «Дызель-шоу», былая кэвэзэшніца Марына Грыцук 17 дзён знаходзілася пад расійскай акупацыяй у Кіеўскай вобласці. Як яе адтуль вывозілі, расказаў кіраўнік праекта «Дызель-шоу» Ягор Крутагалоў. 

Крутагалоў адзначыў:

«Адносна Марусі Грыцук. То яна трапіла ў акупацыю пад Кіевам. Яны 17 сутак прасядзелі без сувязі, без святла. На 17-ы дзень яе муж-беларус дамовіўся, каб яе забраць. За ёй прыехаў танк. Яна села ў танк і з'ехала ў Беларусь.

Яе муж артыст. Ён проста хацеў выратаваць сваю жонку. Мы не маглі дапамагчы», — сказаў Крутагалоў у праграме «Як ты?».

Марына Грыцук родам з Брэста, вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Падчас вучобы стала гуляць у КВЗ, спачатку за сваю ВНУ, а потым трапіла ў зборную Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каманда БДУ за яе часамі двойчы станавілася чэмпіёнам вышэйшай лігі КВЗ, гэта быў яе залаты час. З 2004 года Грыцук працавала на беларускім тэлебачанні, у 2019 годзе далучылася да акцёрскага складу ўкраінскага «Дызель шоу». 

З «Дызель-шоу» перад вайной таксама супрацоўнічалі беларусы Яўген Смарыгін і Дзмітрый Танковіч. Цяпер яны з Украіны мусілі выехаць, хоць у іншым інтэрв'ю Крутагалоў падкрэсліваў, што іхнія погляды — стопрацэнтна праўкраінскія:

«Тое, што яны ніколі не падтрымлівалі пуцінскую прапаганду — 100%. Яны не лічылі ўкраінцаў нацыстамі. Яны нармальныя пацаны, з якімі сябруем ужо гадоў 15—20. Ніколі ў іх не было імперскіх поглядаў на Украіну, яны нашы».

Чытайце таксама:

«Я не экстрэміст, а чалавек на баку праўды». Гумарыст Дзмітрый Танковіч стаў вядучым Nexta Live

«У вас няма шанцаў». Беларускі акцёр Яўген Смарыгін, які даўно жыве ва Украіне, выказаўся пра расійска-ўкраінскую вайну

Каментары3

  • -
    10.07.2022
    ээ... ну
    надоели уже эти артисты-кавээнщики. не?
    после зеленского, так особенно
  • бел
    10.07.2022
    Ды хоць на BMW, якая х.. разніца. Галоўнае, што не дэпартавалі.
  • -
    10.07.2022
    мне вот муж все говорит - да прекращай ты уже высказываться по поводу зеленского, а то не пустят больше тебя в твою любимую Украину да и вообще в Евросоюз

    нет ну я понимаю конечно, что я дура. и делаю, возможно, только хуже себе и возможно не только себе
    но если я вижу, что происходит что-то неправильное
    то что - разве я должна молчать?

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»23

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць6

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць