Культура44

«Дом Масквы» ў Вільні мастакі ператвораць у сімвал моцы Украіны

Каманда дзеячаў мастацтва з Літвы, Украіны і Эстоніі аб'яднала свае намаганні, каб паслаць свету вестку. Мастакоў падтрымлівае Пасольства Украіны і ўкраінская грамада Літвы. Мастакі ператвораць будынак-прывід у сімвал моцы Украіны, паведамляе Delfi.lt.

«Вядома, «Дом Масквы» мы выбралі невыпадкова. Гэты будынак павінен быў стаць сімвалам моцы Расеі, мы цяпер увекавечым у ім тое, што выклікае канвульсіі ў Крамля — рашучы адпор Украіны. У пэўным сэнсе мы аддаем дом Масквы Украіне. Можам зрабіць гэта ўсім разам — мастакам, прадпрымальнікам і ўсім людзям добрай волі», — сказала аўтарка ідэі, кіраўнік лабараторыі мастацтва Kiaurai sienas Ліна Шліпавічуце.

На фасад «Дома Масквы» перанясуць фатаграфію Алены Цітарэнка з цыкла партрэтаў, на якой адлюстраваная валанцёрка, якая дапамагае бежанцам і украінскім вайскоўцам у Запарожжы. Назва праекта — Да перемогі/ До победы / Iki pergalės.

Ідэю падтрымалі і грамада ўкраінцаў Літвы, і пасольства Украіны. «Неафрэска на так званым Доме Масквы стане своечасовым і магутным сімвалам адзінства краін Балтыі і Украіны», — сказаў пасол Украіны Пятро Бешта.

Для ажыццяўлення праекта патрабуецца 13 000 еўра.

Каментары4

  • Анна
    12.07.2022
    Владимир, Пекин тогда тоже будем называть "Бэйцзин"?
  • Valadzimir
    12.07.2022
    Анна, як я зразумеў, Вы (як і рэдакцыя "НН")  лічыце "балцкую" назву "Вільнюс" першапачатковай, сапраўднай, а "Вільня" - яе пазьнейшай славянскай мадыфікацыяй. Аднак на самой справе ўсё наадварот, і відавочнае і бясспрэчнае сьведчаньне гэтага - на старажытных геаграфічных картах з лацінскімі надпісамі назва сталіцы Літвы "Вільнюс" нідзе не сустракаецца - толькі "Вільня(а)". Гэта значыцца  яна зьяўляецца першапачатковай і сапраўднай. 
    Але тады паўстае, здаецца, невырашальнае пытаньне - чаму "балты" назвалі сваю сталіцу па-славянску? 
    Адказ на яго вельмі просты: літва - не "балты". Літва - гэта непасрэдныя нашчадкі люцічаў, заходнеславянскага племя, частка якога недзе на мяжы тысячагоддзяў мігравала ў Панямоньне.  Гэтаму ёсьць шмат пераканаўчых доказаў, у тым ліку і запіс у Хлебнікаўскім сьпісе Іпацьеўскага летапісу: "...прозвашасѧ Полѧне Лѧховѣ . друзии Лютичи Литва. инии Мазовшане . а
    нии Поморѧне…”

    Такім чынам "Вільня" - гэта славянская назва сталіцы былой славянскай краіны Літва-ВКЛ, і значыцца сталіцу сёняшняй "балцкай" краіны Ліетува, якая прысабечыла гісторыю Літвы, нельга называць Вільня, а толькі іхнай "балцкай" назвай "Вільнюс".
  • Коммент
    14.07.2022
    Valadzimir, итвинисты-шовинисты не нужны белорусам. Хорошо запомни.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку25

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне14

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць