Здароўе22

«Жывот увесь час быў уздуты, пасля стаў з’яўляцца пах гніючага цела». Беларуска, у якой быў разлад харчовых паводзін, расказала, што яна перажыла

Вясной мінулага года ў Насты пачаліся праблемы са страваваннем. «Жывот увесь час быў уздуты», — кажа яна. Тады дзяўчына цалкам перастала есці, каб не пагаршаць свой стан. Яна расказала «Нашай Ніве», як працяглы стрэс паставіў яе на мяжу жыцця і смерці і як яна выйшла з гэтага стану. 

«Праглынала ўсё спрэс і ненавідзела сябе за гэта»

Вясной 2022-га ў Насты (імя змененае) пачаліся праблемы са страваваннем. 

Лішняй вагі ў дзяўчыны на той час не было (яна важыла 70 кілаграм пры росце 178 сантыметраў). Але ёй падавалася, што гэта не так. 

«Таемна, глыбока ў душы, я зайздросціла дзяўчатам-анарэксічкам, тым, хто можа абмежаваць сябе ў ежы. Таму што я ела ўсё, вельмі любіла гэтую справу. Мне не падабалася ў сабе не нешта канкрэтнае, а я агулам. І камплекцыя, і цела, і характар. Гэта было татальнае непрыняцце сябе. 

Цяпер гляджу на гэта з іншай пазіцыі.

Усё жыццё адчувала сябе пустой. Як быццам жыла для таго, каб выканаць жаданні, чаканні іншых людзей. Толькі цяпер разабралася ў сваім характары, знайшла тое, для чаго жыву і чаго хачу.

На піку харчовага разладу ўва мне была нібы пустата. Вядома, яе даводзілася нечым запаўняць. У мяне лепш за ўсё гэтая пустата запаўнялася ежай, заглушала фрустрацыю ў сабе. Праглынала ўсё спрэс і ненавідзела сябе за гэта.

Ненавідзела я не знешнасць, а вось гэты дысананс паміж вонкавым выглядам і рэальным адчуваннем сябе», — расказвае яна. 

«На органах нават не было элементарнай тлушчавай праслойкі»

Адна з прычын, па якой у дзяўчыны пачаліся праблемы з харчаваннем, — наяўнасць сталага стрэсу. 

«Увесну 2021-га я сышла з універсітэта. Мая сям'я адмоўна ўспрыняла гэтую навіну. Крычалі доўга на мяне, гэта быў вялізны стрэс. Пасля гэтага паехала на абмен у Польшчу, стрэсу дадалося.

Вярнулася і працягнула працаваць барыста ў кавярні. Тады стала жыць самастойна. Засталася адна. У плане сям'і я сябе адрэзала, узяла на свае плечы адказнасць, якую раней не адчувала», — дзеліцца яна. 

Восенню 2022-га дайшло да таго, што ежа перастала пераварвацца ў страўніку дзяўчыны. Тады яна ўжо важыла 58 кілаграмаў. 

«Ежа гніла, блукала ў жываце, — тлумачыць яна. — Вельмі добра запомніла момант, калі я прыйшла на танцы, рухалася, з мяне проста выходзілі газы, гэта ніяк нельга было кантраляваць. На працы таксама такое адбывалася з маім арганізмам. У мяне быў страх, шок і слёзы. Бо з'яўляўся пах цела, якое гніе.

Жывот увесь час быў уздуты. Трапіла ў сітуацыю, калі я не магла звярнуцца па дапамогу: у мяне не было грошай, каб пайсці да дактароў. І нават калі б былі, з чаго пачаць? 

Таму адзіным лагічным выхадам на той момант у маёй галаве было перастаць ужываць ежу ўвогуле. Я ела гародніну і піла ваду. Можа, у мяне была і карысная ежа, але, відаць, вельмі мала», — расказвае яна. 

Наста спрабавала сядзець на кетадыеце (у яе аснове — адмаўленне ад вугляводаў). 

«Перабрала вельмі шмат розных дыет. Падкрэслю, што да гэтага я яшчэ не харчавалася мясам. Калі працавала ў кавярні, выпівала шмат кавы на галодны страўнік і ела адны круасаны. 

Гэта я вяду да таго, што на стрэсе, дрэнным харчаванні я пазбавіла свой арганізм усіх магчымых нутрыентаў, знясіліла яго. У мяне на органах нават не было элементарнай тлушчавай праслойкі.

Не было сіл устаць з ложка, не было сіл жыць. І пасля знікла менструацыя. Таксама не магла хадзіць у прыбіральню. Ужо фізіялогія была нават парушаная», — расказвае Наста. 

«Такая праблема вельмі завязаная на псіхіцы»

У нейкі момант дзяўчыне стала некамфортна знаходзіцца ў грамадстве. Прынята, што ежа, яе спажыванне разам — гэта маркер сяброўства. 

«За сталом звычайна вядуць нейкую камунікацыю. У цэлым я вельмі таварыскі чалавек, а тут проста рэзка адмаўлялася ад ежы, не хацела збірацца з кімсьці за сталом і іншае. Гэта, вядома, было дзіўна», — кажа яна. 

Восенню мінулага года дзяўчына звярнулася да гастраэнтэролага. 

«Тут усплыла праблема ў нашай медыцыне. Дактары не шукалі першапрычыну. У маім выпадку атрымалася, што я знайшла яе сама. Добра, што гэта ў мяне заняло год, а некаторыя людзі могуць так жыць і не знаходзіць яе ўвогуле.

Гастраэнтэролаг паглядзеў, што я не ем мяса, упаў гемаглабін. Доктар прапісала ў выніку жалеза ў таблетках. І лекі, якія зніжаюць кіслотнасць страўнікавага соку. Маё страваванне стала яшчэ горшым. Астатнія размовы з іншымі доктарамі былі ў ключы: «Еш мяса, не дуры мне галаву». 

Тады ўвогуле здавалася, што я ў нейкім замкнёным коле. Было незразумела, да каго звяртацца, каб знайсці першапрычыну, якая была насамрэч у галаве. Пагоршыў усё стрэс і банальныя праблемы з дыханнем. Пра апошняе я даведалася нядаўна. Мая грудная клетка вельмі моцна выпірае наперад, адпаведна, я не дыхаю грудзьмі, кроў не насычаецца дастаткова кіслародам. З-за гэтага таксама зніжаецца гемаглабін», — тлумачыць яна. 

Першы доктар, які расказаў, што адбываецца з Настай, была гінеколаг. Яна звярнулася да яе месяц таму. 

«У мяне быў вельмі моцны страх ежы. Баялася, што гэта дрэнна выльецца для стрававання. Аднак, чым менш па колькасці і разнастайнасці ежы я ўжывала, тым больш страўнік развучваўся пераварваць. Калі я ўжо пачала аднаўляцца, доктар УГД сказала, што я не магу пераварыць не з-за ўмоўнай «алергіі» на ежу, а таму што страўнік развучыўся гэта рабіць», — кажа яна. 

Калі вага сыходзіла, Наста адчувала, што быццам бы пазбаўляецца ад наліплага бруду ўнутры. 

«Цяпер адназначна магу сказаць, што такая праблема вельмі завязаная на псіхіцы, — кажа яна. —

Ад ежы мяне ніколі не ванітавала, але было некалькі разоў, калі была вельмі блізкая да гэтага. Спрабавала гэта зрабіць, але не атрымлівалася. І яно працягвала гніць у страўніку».

Бацькі дзяўчыны спачатку не звярталі ўвагі на яе праблемы. Але ў канцы восені 2022-га сітуацыя змянілася. 

«Маці мяне стала адкормліваць, стала даваць мне грошы на ежу, калі я была беспрацоўная.

Вядома, ніякія бацькі не будуць задаволеныя тым, што іх дзіця давяло сябе да знясілення. Памятаю, як неяк раней з татам сядзела ў сталовай, я ў сябе запіхвала ежу, ён тады сказаў, што я выглядаю агідна. Гэта не было наездам, ён проста канстатаваў факт», — дзеліцца яна. 

Цяпер Наста аднаўляецца. Яна кажа, што прыйшла да гэтага пасля таго, як змяніла стаўленне да сябе ў галаве. 

«Мая анарэксія дапамагла пачаць нармальна ўспрымаць сябе, пераварваць ежу, — кажа яна. — Успрымаю гэта як адзін вялікі ўрок, які здарыўся ў маім жыцці. Ён даў магчымасць прыйсці ў гарманічны стан.

Магу з'есці ўсё што хочаце. П'ю малако, мяса ўсё яшчэ не вельмі люблю, але калі адчуваю, што арганізму яго бракуе, то ем салату з курыцай. Яшчэ мне падаецца, што ежа — вельмі лёгкі спосаб падняць сабе настрой, таму я стала ўжываць больш карысных салодкіх прадуктаў. Напрыклад, тварог з садавіной». 

Чытайце таксама:

Цыклічнае дыханне: усяго пяць хвілін на дзень здымаюць стрэс

Сапраўдная ўзаемасувязь паміж тэлефонам, кнігамі і развіццём блізарукасці

«Любая залежнасць — у галаве». Беларус кінуў курыць, піць алкаголь і стаў веганам. Ëн расказвае, якія змены ў целе адчуў

Каментары2

  • Разбор
    05.03.2023
    Какая каша в голове у кабет. Все ну никак в себе разобраться не могут. Писец
  • дуц-дуц-дуц-дуц
    05.03.2023
    "Вельмі добра запомніла момант, калі я прыйшла на танцы, рухалася, з мяне проста выходзілі газы, гэта ніяк нельга было кантраляваць."

    мы живем, чтобы есть, и едим, чтобы жить. а! ну еще, чтобы на дискотеки ходить

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?8

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»23

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць