Грамадства2020

Вольга Бондарава зрабіла «Драздоў» «Дзятламі» за песню на беларускай мове, якую спявалі пры Лукашэнку

Не выключана, што да сённяшняга затрымання былой старшыні Таварыства беларускай мовы і экс-дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім спрычынілася праз данос сумнавядомая гродзенская актывістка Вольга Бондарава.

Акурат сёння ў тэлеграм-канале Бондаравай з'явіўся скрыншот паста Алены Анісім у фэйсбуку ад 22 студзеня гэтага года. Анісім у ім напісала:

«Учора праехалася я на бацькоўскую сядзібу, а ўвечары трапілася гэтае відэа. Сугучна на ўсе сто!»

Відэа, на якое спасылаецца Анісім, — выступ у Баранавічах гурта «Дразды» з песняй «Хата бацькоў».

«Анисим, Дятлы и хата бацькоу. Змагарство таки рулит», — падпісала скрыншот Бондарава, знарок грэбліва перакручваючы назву гурта і калечачы беларускую мову.

Пры гэтым асаблівую пікантнасць сітуацыі надае тое, што тая ж «Хата бацькоў» гурта «Дразды» рэгулярна выконваецца на праўладных мерапрыемствах. Праўладны рупар «СБ. Беларусь сегодня» летась пісаў пра яе з нагоды канцэрта да прыдуманага рэжымам Дня народнага адзінства:

«Прымусіў спяваць «Мінск-Арэну» і гурт «Дразды». Іх «Хата бацькоў» усяго за год існавання стала адной з любімых як для саміх музыкаў, так і для ўсіх беларусаў. Віталь Карпанаў прызнаецца, што пасля выхаду песні атрымаў велізарную колькасць водгукаў і паведамленняў з удзячнасцю:

«Мы вельмі радыя, што «Хата бацькоў» знайшла водгук у сэрцах тысяч беларусаў. За той год, які жыве наша песня, мы бачылі вочы гледачоў, слёзы і ўсмешкі на іх тварах. І гэта абсалютная шчасце для любога артыста».

А вось як гэта выглядала. На першых секундах паказваюць віп-ложу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адзіны «крымінал», які нясе гэтая песня для Вольгі Бондаравай, — толькі тое, што яна на беларускай мове. Ніякай хоць бы прыхаванай апазіцыйнасці там няма ані знаку.

За дзейнасцю Вольгі Бондаравай, меркавана, стаяць высокапастаўленыя чыноўнікі, якія ёй спрыяюць. 

Каментары20

  • Mar
    17.05.2023
    Сколько еще власти в этой стране будут плясать под дудку одной безработной бабы. Позорище.
  • не такі як ёсць
    17.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Стаміўся ад яе
    18.05.2023
    Вольгу Бондараву мусяць пасадзіць у турму або дэпартаваць у Расею. Быць беларусам — гэта не злачынства. Размаўляць на роднай мове Беларусі, а не на замежным імпарце — гэта не злачынства. Распальваньне этынічнае варожасьці да беларусаў, і іхнае мовы, гісторыі й культуры з'яўляецца злачынствам!

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць