Грамадства3737

Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі

Працягваецца публічнае высвятленне адносін паміж былымі сілавікамі, аб'яднанымі ў арганізацыі «Байпол». Мацвей Купрэйчык, якога кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў сёння абвінаваціў у выкраданні доступу да ютуб-канала і акаўнтаў у сацыяльных сетках «Байпола», апублікаваў сваю версію таго, што адбываецца. 

Аляксандр Азараў

Мяркуючы па тым, што сам Азараў казаў пра перахоп Купрэйчыкам кантролю над тэлеграм-каналам «Байпола», апублікаваны ў ім пост можна расцэньваць як версію падзей вачыма гэтага чалавека і звязанай з ім, карыстаючыся тэрміналогіяй Азарава, «групы асоб». Наколькі яна шматлікая, на падставе наяўнай інфармацыі казаць складана. Азараў казаў, што звольнілі тых, хто адмовіўся праходзіць паліграф.

Купрэйчык пацвердзіў раскол у «Байполе», але з ягонай званіцы сітуацыя выглядае інакш.

Так, сцвярджаецца, што Аляксандр Азараў, маўляў, не ёсць і ніколі не быў заснавальнікам ці кіраўніком аб'яднання «Байпол», створанага 20 кастрычніка 2020 года. Ён нібыта толькі кіраўнік фонду «Байпол», створанага 26 мая 2021 года як тэхнічны элемент функцыянавання аб'яднання, і функцыі Азарава толькі фармальныя.

Адмаўляецца таксама тое, што «Байпол» вылучаў кандыдатуру Азарава ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі: маўляў, акрамя самога Азарава, нікога з «Байпола» там няма.

Супрацоўнікі «Байпола» цяпер нібыта праводзяць унутранае разбіральніцтва «ў дачыненні да правамернасці і мэтазгоднасці шэрагу фінансавых аперацый вышэйпаказанага фонду», у той час як Азараў і яшчэ адзін з яго заснавальнікаў Станіслаў Лупаносаў нібыта адмаўляюцца даваць фінансавую справаздачнасць.

Больш за тое, нібыта Азараў ужо 4 дні «хаваецца ад калектыву, не з'яўляецца ў офісе, спрабуе рассылаць у медыя недакладную інфармацыю ў дачыненні да супрацоўнікаў «Байпола». А калегі ягоныя, маўляў, доўга цярпелі і чакалі ад яго канструктыву, але

«ў сувязі з працягам Азаравым і Лупаносавым дэструктыўнай дзейнасці, выяўленымі парушэннямі з іх боку патрабаванняў бяспекі, 07.06.2023 калектывам Аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL прынятае рашэнне аб выключэнні названых асоб са складу гэтай грамадскай арганізацыі».

Каментары37

  • Клин
    08.06.2023
    Ну если от владельцев соц сеток не зависит план перамога то пусть бы и разошлись тихо. Одни бы клепали видео а другие бы делали остальную работу. Такие публичные выяснения отношений это удар по репутации
  • Acab
    08.06.2023
    Мацьвею і Аляксандру! Годзе вам сварыцца, імітаваць дзейнасьць, пілаваць гранты і каналізаваць антыўрадавыя настроі! Ёсьцечка два месцы на Зары ў тры зьмены, хостэл надаецца, можна нават ў адзін пакой (там яшчэ дзьве асобы)
    Ах вы ж мае былыя міліцыянты, жэўжыкі гарэзьлівыя
  • ром
    08.06.2023
    Ахаха эта ж нейки ансамбль Харошки))
    Азарау спляшы))

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла27

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку.

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны26

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка2

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»31

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла27

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць