Грамадства11

Для абітурыентаў могуць увесці дадатковы вусны іспыт

У Беларусі могуць увесці вусны іспыт у дадатак да цэнтралізаванага экзамену для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на сацыяльна-гуманітарныя спецыяльнасці. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.

Андрэй Іванец. Фота: БелТА

«Вельмі важна правесці аналіз вынікаў здачы вуснага іспыту для дзяцей, якія паступалі на мэтавую форму падрыхтоўкі. На думку настаўнікаў, якія ўваходзілі ва ўсе прыёмныя камісіі вуснага іспыту і прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ, гэта вельмі добрая форма кантролю ведаў абітурыентаў.

Мы мяркуем, што сёння сістэма адукацыі гатовая разгледзець магчымасць, у першую чаргу для сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, увядзення вуснага іспыту ў дадатак да цэнтралізаванага экзамену, які здаецца ўсімі выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў Андрэй Іванец падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўніверсітэтаў Гомельскай вобласці.

Каментары1

  • Вітольд
    18.07.2023
    Відавочна, што спадар Іванец вельмі хоча ўвайсці ў гісторыю беларускай адукацыі. Але таму, што пад час таталітарнай дыктатуры, накіраванай ў мінулае, зрабіць нешта станоўчае яе прыхільнікі няздольныя, застаецца толькі шлях Герастрата. І пакуль што гэта тактыка паспяхова ажыццяўляецца

Цяпер чытаюць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць