Спорт22

Міжнародная федэрацыя плавання ўводзіць катэгорыю для трансгендараў

Этап Кубка свету па водных відах спорту 2023 года, які пройдзе ў Берліне ў кастрычніку, будзе ўключаць спаборніцтвы ў адкрытай катэгорыі.

 Lia Thomas Лі Томас Ли Томас
Трансгендарная плыўчыха Лі Томас пасля заплыву на 500 ярдаў вольным стылем на студэнцкім чэмпіянаце ЗША ў 2022 годзе. Фота: Kathryn Riley/Getty Images

Як паведамляе на сваім сайце Міжнародная федэрацыя плавання, спаборніцтвы ў адкрытай катэгорыі — «наватарскі пілотны праект, які, вітаючы плыўцоў любога полу і гендарнай ідэнтычнасці, падкрэслівае непахісную прыхільнасць арганізацыі інклюзіўнасці».

Федэрацыя адзначае, што ў адкрытай катэгорыі будуць прадстаўлены заплывы на дыстанцыях 50 і 100 метраў ва ўсіх стылях, з магчымасцю ўвядзення дадатковых спаборніцтваў.

Удзельнікі адкрытай катэгорыі будуць спаборнічаць на працягу двух дзён у фіналах па часе, у якіх фінальныя месцы вызначаюцца па часе, паказаным у папярэдніх заплывах. Гэта азначае, што спартоўцы плаваюць толькі адзін раз у сваім відзе праграмы і не ўдзельнічаюць у асобных фінальных заплывах.

Каб мець права на ўдзел, плыўцы павінны быць сябрамі нацыянальнай федэрацыі. Ім будзе дадзена свабода выбару, як яны хочуць выступаць: у адзіночку, за свой клуб, каманду ці як сябры нацыянальнай федэрацыі.

Як піша Welt.de, летась федэрацыя выключыла трансгендарных плыўцоў з жаночых заплываў на такіх буйных мерапрыемствах, як Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету. Выключэнні дапускаюцца толькі ў тым выпадку, калі змена полу была здзейснена да дасягнення дванаццацігадовага ўзросту. У той жа час федэрацыя імкнулася стварыць адкрытую катэгорыю для ўсіх плыўцоў.

Як заявіў прэзідэнт федэрацыі Хусейн Аль-Мусаллам (Husain Al-Musallam),

«калі Міжнародная федэрацыя плавання ўвяла сваю Палітыку допуску да ўдзелу ў мужчынскіх і жаночых катэгорыях спаборніцтваў, мы ўзялі на сябе абавязацельства вывучыць магчымасць стварэння адкрытай катэгорыі. Каманда экспертаў старанна працавала, каб ажыццявіць гэта. Я хацеў бы падзякаваць усім, хто дапамог Міжнароднай федэрацыі плавання даць гэтую магчымасць».

Выданне нагадвае, што дыскусія аб удзеле ў спаборніцтвах па плаванні ўзмацнілася пасля выпадку амерыканкі Лі Томас (Lia Thomas). Да 2019 года яна ўдзельнічала ў спаборніцтвах як мужчына. Пасля праходжання гарманальнай тэрапіі ўжо ў якасці жанчыны Лі Томас выйграла жаночы заплыў на 500 ярдаў вольным стылем на студэнцкім чэмпіянаце ЗША ў сакавіку 2022 года.

Чытайце яшчэ:

Тытул «Міс Нідэрланды» ўпершыню атрымала трансгендарная жанчына

Спартсменка-трансгендар упершыню ў гісторыі адабралася на Алімпіяду

Трансгендар упершыню стаў мэрам горада ў Італіі 

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    17.08.2023
    У гэтай катэгорыі трэба дазволіць спаборнічаць
    сабакам, дэльфінамі, электрычным скатам.... бо колькі ўжо стагоддзяз іх дыскрымінуюць!
  • жэўжык
    17.08.2023
    Для аматараў падхарчавацца допінгам таксама не пашкодзіла б зрабіць асобную катэгорыю спаборніцтваў.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі2

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

Макрон: Захад у найбліжэйшыя 8-10 дзён узмоцніць ціск на Расію3

У Іспаніі праз адсутнасць электрычнасці аб'явілі надзвычайнае становішча, сітуацыя застаецца складанай2

Загарэлася расійская нафтабаза пад Наварасійскам2

Памерла Наталля Раманская1

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ14

«Было падобна, што пачаўся паўнавартасны кантроль». Усіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад, правяралі вайскоўцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі2

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць