Свет11

Расавіяцыя апублікавала поўны спіс пасажыраў «Эмбраера» з Прыгожыным і Уткіным

Усе целы, як паведамляецца, выяўленыя. Большая частка моцна абгарэла.

Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін

Спіс пасажыраў, апублікаваны Расавіяцыяй:

  • Propustin Sergey (Прапусцін Сяргей);
  • Makaryan Evgeniy (Макаран Яўген);
  • Totmin Aleksandr (Татмін Аляксандр);
  • Chekalov Valeriy (Чакалаў Валерый);
  • Utkin Dmitriy (Уткін Дзмітрый);
  • Matuseev Nikolay (Матусееў Мікалай);
  • Prigozhin Evgeniy (Прыгожын Яўген).

Члены экіпажа:

  • Levshin Aleksei (Леўшын Аляксей), камандзір;
  • Karimov Rustam (Карымаў Рустам), другі пілот;
  • Raspopova Kristina (Распопава Крысціна), бортправадніца.

Адносна пералічаных асоб вядома, што Сяргей Прапусцін і Яўген Макаран былі ўнесеныя ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац» як байцы ПВК «Вагнер».

Аляксандр Татмін, па звестках таго ж «Міратворца», удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Судане.

Валерый Чакалаў — генеральны дырэктар ЗАТ «Нява». Выданне «Фонтанка» пісала, што «Нява» стала ўласнікам фірмы «Еўра поліс», звязанай з Прыгожыным. Па інфармацыі выдання, апошняя ў 2016 годзе дамовілася з урадам Сірыі аб дапамозе ў змаганні з узброенай апазіцыяй і ахове нафтагазавых радовішчаў краіны, а наўзамен атрымала кантракты на здабычу чвэрці атрыманых з іх вуглевадародаў. Цяпер «Еўра поліс» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС менавіта за сувязі з ПВК «Вагнер». Сам Чакалаў таксама ў ліпені персанальна трапіў пад санкцыі ЗША за сувязі з Прыгожыным.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    24.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць3

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць