Кіно

Беларускі фільм «Радзіма» вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

Фільм даследуе гвалт у войску і грамадстве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць, піша Reform.by.

Кадр з фільма «Радзіма». Фота: krakowfilmfestival

Дакументальная стужка «Радзіма» (Mortherland) беларускіх аўтараў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча абраная ў лік чатырнаццаці намінантаў на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі. Карціна вылучаная ў секцыі «Дакументальнае кіно», паведамляецца на сайце інстытуцыі.

Фільм Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча даследуе гвалт у войску і грамадстве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць.

У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым.

«Пакуль Святлана спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускіх Узброеных сілах, групе маладых сяброў з тэхна-андэграўнду неўзабаве самім пагражае прызыў у войска, — адзначаецца ў анатацыі да карціны. — Яны ходзяць на рэйв-вечарыны ў майках і круглых сонцаахоўных акулярах, але праз імгненне вечарынка можа скончыцца — прынамсі, тады, калі на вуліцах успыхнуць масавыя пратэсты пасля нядаўняга «пераабрання» дыктатара-прэзідэнта і прыхільніка Пуціна Аляксандра Лукашэнкі. Пробліск надзеі і абяцанне перамен, якія толькі прымушаюць жорсткасць аўтарытарнага грамадства праявіцца ў поўную сілу».

Стужка сёлета была адзначана на міжнародных фестывалях: у прыватнасці, атрымала галоўны прыз Dox:Award на Капенгагенскім міжнародным фестывалі дакументальнага кіно CPH:DOX, прыз Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на Міжнародным фестывалі кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы goEast у Вісбадэне.

У наступныя тыдні 4600 членаў Еўрапейскай кінаакадэміі пачнуць прагляд выбраных фільмаў. Намінанты на перамогу ў секцыі «Дакументальнае кіно» яшчэ будуць дадавацца, але 7 лістапада па выніку галасавання будзе сфарміраваны «доўгі ліст» фільмаў-канкурсантаў. Затым сябры Еўрапейскай кінаакадэміі прагаласуюць за пераможцу, які будзе абвешчаны на цырымоніі ўручэння Еўрапейская кінапрэміі ў Берліне 9 снежня 2023 года.

Цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі — самай вядомай і прэстыжнай прэміі еўрапейскага кіно — праводзіцца Еўрапейскай кінаакадэміяй і European Film Academy Productions.

Каментары

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць