Грамадства22

У парламенце Украіны запатрабавалі ад уладаў Кіева аднавіць мемарыял беларусам

Кіраўніцтва каледжа, на сцяне якога знаходзіцца мемарыял, змясціла знятыя герб «Пагоня» і надпісы «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!» у падвал навучальнай установы. Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны звярнулася да кіеўскіх уладаў і ў Міністэрства адукацыі Украіны з патрабаваннем умяшацца ў сітуацыю вакол мемарыяльнага знака беларусам, якія загінулі ва Украіне з 2014 году, піша «Свабода».

Памятны знак палеглым за Украіну беларусам у Кіеве на вуліцы Беларускай пасля дэмантажу некаторых элементаў. Фота: Анжэла Душаева

«Просім вас неадкладна ўмяшацца ў сітуацыю, спыніць знішчэнне мемарыяльнай дошкі, якая ўшаноўвае памяць беларусаў, якія аддалі жыццё ў барацьбе за Украіну. Забяспечыць поўнае аднаўленне мемарыяльнай дошкі і не дапусціць у будучыні актаў вандалізму ў дачыненні да помніка з боку адміністрацыі ўніверсітэта», — адзначаецца ў дэпутацкім звароце, які мае ў сваім распараджэнні «Свабода».

Дэпутаты назвалі частковы дэмантаж мемарыялу «рэзананснай і шакавальнай падзеяй».

Прадстаўнікі Вярхоўнай Рады Украіны падкрэслілі, што помнік усталяваны на сродкі сяброў і блізкіх загінулых, а Кіеўскі саюз ветэранаў Антытэрарыстычнай аперацыі дапамагаў прайсці ўсе інстанцыі — ад Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі да раённай рады і ўласнікаў будынку, каб атрымаць усе дазволы на ўсталяванне помніка.

Як стала вядома «Свабодзе», кіраўніцтва каледжа, на сцяне якога знаходзіцца мемарыял, перамясціла знятыя герб «Пагоня» і надпісы «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!» у падвал навучальнай установы. 

Анжэла Душаева, прадстаўніца дабрачыннага фонду «Валошка», паведаміла, што пасля іхнага наведвання каледжа ягонае кіраўніцтва вырашыла вярнуць на месца надпіс «Слава Украіне!». Беларускі нацыянальны і ўкраінскі дзяржаўны сцягі пакуль на мемарыяле адсутнічаюць.

Ініцыятары стварэння мемарыялу звярнуліся ў Службу бяспекі Украіны і паліцыю з патрабаваннем разабрацца з дзеяннямі кіраўніцтва каледжа і Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну.

Памятны знак беларусам, палеглым за Украіну, быў адкрыты ў 2016 годзе ў Кіеве на вуліцы Беларускай. Ім ушанаваныя ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці Міхаіл Жызнеўскі, байцы тактычнай групы «Беларусь» Алесь Чаркашын і Віталь Ціліжэнка, а таксама парамедык марской пяхоты Украінскіх узброеных сіл Мікола Ільін.

Загінулыя пасмяротна адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны.

Пра пашкоджанне памятнага знака стала вядома 30 верасня з сацыяльных сетак. З помніка былі прыбраныя надпісы «Слава Украіне», «Жыве Беларусь», герб «Пагоня» ды нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны.

Дырэктарка кіеўскага каледжа патлумачыла дэмантаж часткі памятнага знака беларускім ваярам тым, што «словы «Жыве Беларусь» раздражняюць». 

Каментары2

  • Дзякуй адэкватным украінцам
    05.10.2023
    Дзякуй усім, хто адстойвае светлую памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне за права ўкраінцаў жыць вольна на сваёй зямлі.
  • Осадочек
    05.10.2023
    Ложечки, может, и найдутся. Но осадочек останется

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення12

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?8

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»26

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення12

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць