Грамадства11

Мікалаю Халезіну ўручылі ордэн Брытанскай імперыі

У Віндзарскім замку 24 студзеня драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін атрымаў ордэн Брытанскай імперыі з рук прынцэсы Анны.

Ордэн Брытанскай Імперыі, які атрымаў Мікалай Халезін

Узнагароду беларусу мусіў уручаць сам кароль Карл ІII, але той цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

Раней, у лістападзе 2023-га, ордэн Брытанскай імперыі атрымала сузаснавальніца беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда — жонка Мікалая Халезіна.

Пра тое, што Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнямі членаў ордэна Брытанскай імперыі, стала вядома ў чэрвені 2023 года. Яны былі намінаваныя яшчэ пры жыцці брытанскай каралевы Лізаветы II, і гэта быў апошні спіс кандыдатаў на ўзнагароду, які яна падпісала.

Ордэн Брытанскай імперыі — рыцарскі ордэн, які заснаваў у 1917 годзе брытанскі манарх Георг V. Ім узнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўнёсак у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу. Узнагароды прысуджаюцца двойчы на год: на Новы год і на афіцыйны дзень нараджэння кіроўнага манарха.

Каментары1

  • Чіпполло
    25.01.2024
    Ну, можа хоць цяпер стары зьменіць мульцяшную сваю фрызуру.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць