Эканоміка

У праект 13-га пакета санкцый Еўрасаюза трапіла беларускае абароннае прадпрыемства

Як стала вядома «Радыё Свабода» ад крыніцы ў Бруселі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага спісу супраць Расіі, які Еўрасаюз мае прыняць да другой гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага, трапіла беларуская кампанія «Пеленг», якая распрацоўвае і вырабляе оптыка-электронную прадукцыю.

Будынак ААТ «Пеленг» у Мінску. Фота: Яндэкс

«Пеленг» — вядучае прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасці оптыка-электроннай прадукцыі вайсковага і цывільнага прызначэння. ААТ «Пеленг» вырабляе і пастаўляе камплектуючыя для вытворчасці расійскай артылерыі і вайсковай тэхнікі (напрыклад, бронетранспарцёраў БТР-82А), якую Узброеныя сілы Расіі выкарыстоўваюць у вайне супраць Украіны.

«Такім чынам, ААТ «Пеленг» матэрыяльна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, сувэрэнітэту і незалежнасці Украіны», — гаворыцца ў абгрунтаванні санкцый.

Раней ААТ «Пеленг» ужо трапіў пад санкцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны.

У рамках праграмы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да 2025 году ААТ «Пеленг» і расейскі НДІ «Сигнал» плянуюць стварыць малагабарытны аўтаматызаваны комплекс сродкаў артылерыйскага падраздзялення для расійскай арміі, прыдатны для нашэння або перавозкі.

Таксама ў праекце санкцыйнага спісу апынуўся ўраджэнец Беларусі — Васіль Мікалаевіч Шурпанаў, ураджэнец вёскі Межанін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, 1957 года нараджэння. Ён генеральны дырэктар ААТ «Ніжагародскі машынабудаўнічы завод». Гэта расійскае вайскова-прамысловае дзяржаўнае прадпрыемства, якое займаецца сярод іншага распрацоўкай артылерыйскіх і ракетных сістэм, у тым ліку зенітных ракетных комплексаў С-300, якія знаходзяцца на ўзбраенні расійскага войска. 

Агулам у новы санкцыйны спіс ужо трапілі 63 асобы і 55 арганізацый. ЕС лічыць іх «адказнымі за дзеянні для падрыву або пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны».

Спіс збіраюцца дапоўніць на наступным тыдні, а ўвогуле 13-ы пакет санкцый ЕС плануюць прыняць да 24 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць