Грамадства77

Мінінфарм асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ, але гэта не тое, пра што вы падумалі

Міністэрства інфармацыі асуджае блакаванне сайтаў беларускіх СМІ ў Латвіі.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Фота: Міністэрства інфармацыі

«Прынятае Нацыянальнай радай па электронных СМІ Латвіі рашэнне аб закрыцці доступу да сайтаў ont.by беларускага тэлеканала АНТ і sb.by выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня» Мінінфарм расцэньвае як недапушчальныя дзеянні, накіраваныя на абмежаванні свабоды слова і мэтанакіраванае пазбаўленне латышскіх грамадзян права на атрыманне поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі», — паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале.

Рашэнне аб заблакаванні на тэрыторыі Латвіі беларускіх дзяржаўных выданняў АНТ і «СБ. Беларусь сегодня» прыняла ўчора Нацыянальная рада па электронных СМІ.

Разам з сайтамі беларускіх дзяржаўных выданняў латвійскія ўлады таксама прынялі рашэнне заблакаваць на тэрыторыі краіны некалькі расійскіх сайтаў — life.ru, russkie.org, x-true.info, mk-pskov.ru і іншыя.

З лета 2020 года Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала дзясяткі інфармацыйных рэсурсаў.

За кратамі знаходзяцца тры з паловай дзясяткі журналістаў, некаторыя з іх прыгавораныя да гіганцкіх тэрмінаў, як Ігар Лосік (15 гадоў), Андрэй Аляксандраў (14 гадоў), Эдуард Пальчыс (13 гадоў), Марына Золатава (12 гадоў).

Каментары7

  • Вой1789
    19.03.2024
    Абмежаванне свабоды слова😂
  • Правільна зрабілі латышы
    19.03.2024
    СБ транслюе рашысцкую прапаганду.
  • Настрадамус
    19.03.2024
    Ці Перчык сапраўды лічыць, што заява ў Спартлато ягонай канторы камусьці цікавая? Калі знікне рэжым - СБ без дзяржаўнага фінансавання і прымусовай падпіскі альбо канчаткова ператаварыцца ў бульварны аркуш, альбо збанкратуе на працягу пары месяцаў. А самі Перчык, Мукавоз і прапагандысты з СБ і АТН пойдуць пісаць для жоўтых выданняў вострасацыяльныя артыкулы кшталту "Как я забеременела от собственного пылесоса" і гістарычыя даследванні кшталту "Сексуальные девиации Феликса Дзержинского"

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць