Грамадства77

Нядаўна вызвалены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук у суботу 3 жніўня апублікаваў першыя фота і сторыс. У сторыс ён пакінуў геалакацыю адной з бальніц у Гродне. А 5 жніўня ён расказаў, што «ляжыць у анкалогіі», заўважыў Hrodna.life.

Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.comermashukvadimati

Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.comermashukvadimati

Блогер выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго пра дапамогу ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук расказаў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».

Верагодна, ён ляжыць у анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370) і абразу Лукашэнкі (арт. 368). Вадзім выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года.

Каментары7

  • Ясь
    05.08.2024
    Няхай папраўляецца гэты годны дзяцюк!
  • Крынж дня
    05.08.2024
    МММ, не да тых звяртаешся, не света твая іх у засценках трымае. Нават Польшча праз Сі не можа аднаго вязня вызваліць, а ты ўсё света да света. Мяняйцае ўжо метадычкі, а то нейкі дзіцячы садок з ружовымі поні
  • ЖЖЖ
    05.08.2024
    МММ, лукашэнка незаконна садзіць і знішчае людзей. Во да яго звярніцеся, можа праявіць "гуманізм". А Ціханоўская якім бокам да злачынстваў калгаснай хунты?

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць