Культура66

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала з некалькіх крыніц з тэатральнага кола, акцёраў РТБД, якіх раней затрымлівалі на суткі, звольнілі з тэатра.

Яшчэ ў абед 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліа акцёраў Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі.

Яшчэ 31 кастрычніка інфармацыя пра акцёраў вісела на старонцы сайта РТБД

На гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць акцёраў папросту няма кім.

Пра затрыманне акцёраў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Пазней «Наша Ніва» даведалася, што іх асудзілі па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) на суткі. Акрамя Давідовіча, Курэня і Брагінца, затрымлівалі таксама яшчэ адну актрысу, але пазней адпусцілі да дзіцяці.

30 кастрычніка стала вядома, што акцёры выйшлі на волю.

Пад рэпрэсіі трапіла і былая кіраўніца тэатра.

Уладзіслаў Ноздрын. Фота: РТБД

Таксама з сайта тэатра знікла партфоліа акцёра Уладзіслава Ноздрына. Яшчэ ў красавіку ён разам з жонкай, таксама актрысай тэатра, быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі» за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

У тэатральным коле абмяркоўваецца, што чарговыя чысткі роўныя знішчэнню тэатра.

Арцём Курэнь і яго жонка, таксама актрыса Ганна Семяняка. Сцэна са спектакля «Шлюб з ветрам». Фота: rtbd.by

Нагадаем, пасля выбараў 2020 года з РТБД у знак пратэсту звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з'ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. Таксама ў канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Таксама РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.

А летам 2024-га ў тэатр прызначылі новую дырэктарку: на змену Святлане Карукінай прыйшла Святлана Навуменка.

Каментары6

  • Влад
    01.11.2024
    Нутык 4 года у этих актёров всё ОК было, всё устраивало, работали, не бастовали.
  • Ёсік
    01.11.2024
    Хатыня, Альпійская балада, шчэ некалькі новых спектакляў аб вайне, і можна перайменаваць у ваенны тэатр. Дзякуй вам, хлопцы, давялося ўсё з вашым удзелам паглядзець, нават "Іліко, бабуся...", які так і не з'явіцца. Гэтай уладзе нічога не трэба, толькі каб дырэктар саўгаса зь сінімі пальцамі шчэ гадоў 20 ў фатэлі пратрымаўся. Наступнымі будуць рэшты беларускамоўных спектакляў тэатра лялек.
  • Алек. Рк
    01.11.2024
    Ну што, пасля разгрому Купалау́скага ,ТЮГа настала чарга РТБД. Прышлюць людзей з расейскай перыферыі, заменяць беларускамоу́ныя спектаклі на расейскамоу́ныя для камфорту гасцей з усходу.

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?12

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?12

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць