Грамадства

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

7 лістапада ўлады выпусцілі па памілаванні яшчэ 31 палітвязня. Іх імёны не паведамляліся афіцыйна.

Цяпер Юрый Васкрасенскі на стрыме ў Азаронка агучыў імёны некаторых з іх. Гэта Аляксандр Бойка, Аляксей Ярашэвіч, Кацярына Шаблінская-Іванова, Эдуард Ісаеў, Белямук (з такім прозвішчам ёсць два палітвязні, Дзмітрый і Яўген, невядома, хто з іх на свабодзе).

Аляксандр Бойка быў затрыманы летась. У прымусовым відэа сілавікоў ён казаў, што зняў відэа з вайсковай тэхнікай і выклаў гэта ў тэлеграм-чат. Бойку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі.

Аляксею Ярашэвічу далі 2 гады хіміі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Адразу тры артыкулы інкрымінавалі Кацярыне Шаблінскай-Івановай — арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Эдуард Ісаеў быў працаўніком «Гродна Азота». Яго затрымалі ў 2022-м і прысудзілі 3,5 года калоніі. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго (арт. 368 і 367 КК).

З ліпеня па лістапад пасля ўказаў Лукашэнкі на волю выйшлі 146 чалавек.

Сярод вызваленых па памілаванні ў лістападзе 29 мужчын і 2 жанчыны. Паведамлялася, што 17 палітвязняў, якіх закранула памілаванне, маюць хранічныя захворванні, трое маюць інваліднасць. 27 чалавек маюць дзяцей, 7 — шматдзетныя бацькі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць