Свет33

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з афіцыйным візітам у Пакістан. Яго сустракалі плакаты з надпісамі на англійскай і беларускай мовах.

Фота: БелТА

У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі вывесілі яго партрэт разам з партрэтамі прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары і прэм'ера Шахбаза Шарыфа.

Акрамя таго, у горадзе з'явіліся білборды з надпісамі на англійскай і беларускай мовах: «Узаемная павага, давер i партнёрства», «Будуем масты для квітнеючай будучыні», «Партнёры ў прагрэсе i росквіце», «Новая эра супрацоўніцтва».

Дарэчы, перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістане забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі і затрымалі тысячы чалавек. Візіт Лукашэнкі быў выкарыстаны пакістанскімі ўладамі ў якасці адной з прычын для масавых арыштаў і ўвядзення беспрэцэдэнтных захадаў па абароне сталіцы.

Каментары3

  • .
    25.11.2024
    :))

    Таму што людзі думаюць стэрэатыпамі: калі Беларусь, то беларуская мова. Так натуральна.
    І такі білборд са стэрэатыпам павінен прымусіць беларуса задумацца "Дзе праблема? З дызайнерам усё ок: ён разважаў паслядоўна. Значыць, што з намі не так?"
  • a.hto.tam.idze
    25.11.2024
    Во дызайнер контра! Яшчэ бы "выконвайце хуткасны рэжым" напісаў бы!
  • Чытач
    25.11.2024
    Пакістанцам нават не маглі ўявіць, што існуе краіна, ў якой карыстанне роднай мовай выглядае падазрона.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%77

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане3

У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме8

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць